2463

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

07.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра гэта паведаміла дачка рэдактаркі Tut.by Галіны Уласік Валерыя.

«Мне патэлефанавалі са Сьледчага камітэту, паведамілі, што маці затрыманая паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак. На пытаньне, ці можна зь ёй зьвязацца, адказалі, што не, у яе забралі мабільны тэлефон.

Паведамілі таксама, што ўтрымлівацца яна будзе ў ЦІП на Акрэсьціна, можна прывезьці перадачу», — цытуе svaboda.org Валерыю Ўласік.

Па стане на 16.15 Беларуская асацыяцыя журналістаў мае інфармацыю, што затрыманыя наступныя журналісты:

Марына Золатава — галоўны рэдактар партала Tut.by;

Ганна Калтыгіна — выпускаючы рэдактар Tut.by;

Ульляна Бабаед — кіраўнік аддзела «Грамадзства» Tut.by;

Галіна Ўласік — рэдактар Tut.by;

Дзьмітры Бобрык — рэдактар фінансавага аддзела Tut.by;

Ганна Ермачонак — рэдактар навукова-папулярнага аддзела Tut.by;

Тацяна Каравенкава — карэспандэнт БелаПАН, адказвае за міжнародную тэматыку.

З БелаПАН на допыт забралі выпускаючага рэдактара Андрэя Сераду.