НЕ - ВАЙНЕ!
246

Рэдактара Вікіпедыі асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»

07.04.2022

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красаіка асудзілі 30-гадовага Паўла Пернікава.

Паўла Пернікава абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) праз праўкі ў артыкулы на Вікіпедыі пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў.

Павел на судзе не адмаўляў, што менавіта ён размяшчаў усе гэтыя артыкулы і праўкі. Але віну ён не прызнаў.

Суддзя Яўген Брэган прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Алена Ціхановіч, паведамляе ПЦ "Вясна".

Дзіяна Чаркасава: “Чаму зноў гінуць самыя лепшыя?”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!