659

Рэдактара «Інфа-Кур'ера» і яго намесніка змясцілі ў ізалятар, «Белсаюздрук» адмаўляецца браць газеты

16.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасля ўчорашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

Пакуль Сяргей Станкевіч і Алег Рубчэня застаюцца ў ізалятары нібыта на трое сутак нібыта за непадпарадкаванне. Аднак родныя, з якімі мы звязаліся, рыхтуюцца да больш горкага сцэнара і перажываюць, што гаворка можа ісці пра крымінальную справу, а не адміністратыўную.

З калег журналістаў, якія ўчора прысутнічалі ў рэдакцыі падчас вобшуку, былі ўзятыя падпіскі аб неразгалошванні. З іншых крыніц БАЖ стала вядома, што сілавікі ўчора падчас вобшуку забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку.

Тыраж газеты, які паспеў ўчора выйсці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы «Белсаюздруку».

«Інфа-Кур'ер» — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне ў Слуцку, мае ўзважаную рэдакцыйную палітыку, выходзіць на паперы і ў інтэрнэце.

Нагадаем, учора таксама быў затрыманы галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч.

Чытайце яшчэ:

У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні

Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!