2174

Рэдактар беларускай службы "ІнформНапалм" прадставіў вынікі расследвання пра службу ў Беларусі байцоў украінскага "Беркута"

23.06.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прэс-сустрэча валанцёрскай ініцыятывы "ІнформНапалм", якая ставіць задачу інфармаваць шырокую аўдыторыю пра падзеі ва Украіне, адбылася ў Гродне.

Рэдактар беларускай службы гэтай ініцыятывы Дзяніс Івашын прадставіў журналістам праект свайго даследвання, якое тычыцца службы былых байцоў украінскага “Беркута” ў Беларусі.

Журналіст засяродзіў ўвагу прадстаўнікоў СМІ на тым, што прадстаўленыя доказы на некалькіх байцоў “Беркута” — гэта толькі невялікая частка таго, што трэба ведаць пра гэтых былых вайскоўцаў.

Праца над матэр’ялам заняла некалькі месяцаў, прыйшлося перагледзіць некалькі сотныў здымкаў былых “беркутаўцаў” і іх сем’яў. Па словах журналіста, вялікая колькасць “беркутаўцаў” знаходзіцца ў Расіі, яны атрымалі расійскае грамадзянства. Тыя, што служаць у Беларусі, маюць у беларусі толькі від на жыхарства, ці ўвогуле з’яўляюцца грамадзянамі Украіны.

Дзяніс Івашын збіраецца надалей працягваць раследванне, ён не баіцца пераследу з боку спецслужбаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!