Фотабанк

Развітанне з сынам перад дэпартацыяй з Беларусі

13.12.2021 199 0

Трагічнае і кранальнае фота адначасова. Грамадзянін Кубы Раберта Вальдэс Касануеву развітваецца з сынам у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» перад прымусовай дэпартацыяй з Беларусі. 11 лістапада 2020 года ён быў затрыманы пасля маршу і больш за год правёў у ІЧУ ў чаканні дэпартацыі з Беларусі, бо ён не мае беларускага грамадзянства.

Мужчына пражыў у Беларусі 30 гадоў. Тут у яго з'явілася сямʼя і трое дзяцей. У Беларусі ён працаваў графічным дызайнерам, свабодна гаварыў па-руску.

Фота: facebook Tanya Hatsura-Yavorska. 10 снежня 2021 года, Мінск, Беларусь.