511

Разгромлена яшчэ адно СМІ: затрымалі рэдактараў вядучага аўтамабільнага партала

16.06.2022 Крыніца: Наша Ніва

Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння стала вядома, што затрымалі трох рэдактараў.

Учора ў інстаграме выдання «Аўтабізнэс» з’явілася дзіўная публікацыя. У ёй выданне абвінавачваюць, што яны «творили дичь и нагнетали ситуацию в стране», а таксама пагражаюць тым, што ўсё толькі пачынаецца. Былі выстаўлены скрыны перапіскі ў працоўным чаце.

Публікацыю праз некаторы час выдалілі.

Наколькі вядома, затрыманы галоўны рэдактара сайта Юлія Мудрэўская, рэдактар рэкламных праектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч.

Сваякі галоўнага рэдактара адмовіліся каментаваць, у рамках адміністрацыйнай ці крымінальнай справы было затрыманне. 

Затрыманага ў панядзелак фатографа Яўгена Ерчака пакаралі арыштам

Аксане Колб прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі і вызвалілі ў зале суда

«ТУТ БАЙ МЕДИА» признано «экстремистской организацией»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!