НЕ - ВАЙНЕ!
321

«Разам супрацьстаяць прапагандзе і дамагацца вызвалення палітвязняў». БАЖ правёў сустрэчу з прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

12.04.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Дэлегацыя Еўрапейскай федэрацыі журналістаў 12 красавіка ў Вільні сустрэлася з кіраўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Літоўскага і Эстонскага саюзаў журналістаў, а таксама з украінскімі калегамі.

Галоўная мэта візіту прадстаўнікоў ЕФЖ — каардынацыя намаганняў па абароне журналістаў і медыя ў нашым рэгіёне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і ўзмацненнем рэпрэсій у Беларусі.

Сярод пытанняў, датычных беларускай часткі сустрэчы, — новыя крымінальныя справы супраць беларускіх журналістаў, неабгрунтаваны і неправавы пераслед, а таксама адвольнае прымяненне супраць калег крымінальнага артыкула аб здрадзе дзяржаве.

26 прадстаўнікоў медыя ў Беларусі на дадзены момант знаходзяцца ў няволі. Акрамя беспрэцэдэнтнага ціску на зняволеных, пастаяннага незаконнага абмежавання ў ліставанні з калегамі і роднымі, супраць журналістаў заводзяць усё новыя і новыя справы.

— Мы робім усё магчымае, каб інфармацыя пра беспрэцэдэнтны пераслед беларускіх журналістаў гучала па ўсім свеце. Нягледзячы на жахлівую сітуацыю ва Украіне ў выніку расійскага нападу, кожны з беларускіх журналістаў важны для сусветнай супольнасці. Важна казаць пра іх лёсы на ўсіх узроўнях і ўсімі сіламі дамагацца вызвалення кожнага з журналістаў, — гаворыць прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхер Б’ерэгард.

Сярод важных тэмаў сустрэчы былі таксама пытанні легалізацыі і прававога статусу беларускіх журналістаў у еўрапейскіх краінах, устойлівасці рэдакцый недзяржаўных медыя.

Асобнай тэмай сустрэчы стала каардынацыя высілкаў журналісцкіх супольнасцяў Беларусі, Літвы, Эстоніі, Украіны і еўрапейскіх журналісцкіх арганізацый у справе барацьбы з агрэсіўнай расійскай прапагандай. У прадстаўнікоў журналісцкіх арганізацый названых краін ёсць абсалютнае перакананне ў неабходнасці такой каардынацыі дзеля захавання стандартаў якаснай і праўдзівай журналістыкі ў еўрапейскім рэгіёне.

Супраца журналісцкіх арганізацый працягнецца.

Нагадаем, што Беларускай асацыяцыя журналістаў была і застаецца сябрам Еўрапейскай і Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і працягвае цеснае супрацоўніцтва з сусветнымі медыйнымі арганізацыямі. Акрамя дапамогі беларускім калегам у апошнія 1,5 месяцы Беларуская асацыяцыя журналістаў актыўна дапамагае ўкраінскім гуманітарным арганізацыям.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

 

БАЖ, «Вясна» і АБФ збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Як далучыцца ці падтрымаць

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!