НЕ - ВАЙНЕ!
895

«Ратуй сябе! Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі» (заяўкі да 12 снежня)

10.12.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Запрашаем на курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Грузіі і Украіне і дбаюць пра тое, як падчас крызісу не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.  

Курс цалкам практыкаарыентаваны. Пройдзе ў анлайн і афлайн фармаце з удзелам экспертаў з Грузіі і Украіны.

Вы даведаецеся, як:
— медыя і журналістам легалізавацца ў Грузіі і Украіне, а таксама вырашыць тыя бытавыя «дробязі», ад якіх залежыць камфортнае жыццё;
— псіхалагічна адаптавацца і засвоіць асновы самападтрымкі ў крызісных умовах;
— бяспечна камунікаваць ды прытрымлівацца правілаў камп'ютарнай бяспекі;
— пачаць супрацоўніцтва ў якасці фрылансера з рэдакцыямі ва Украіне ды Грузіі;
— знаходзячыся за мяжой, не згубіць адчуванне лакальнай інфармацыйнай павесткі ў Беларусі і сувязь са сваёй аўдыторыяй;
— пачаць і раскруціць уласны медыяпраект.

Для ўдзельнікаў курса прадугледжаныя дадатковыя юрыдычныя ды псіхалагічныя кансультацыі.

АПІСАННЕ КУРСА

Цягам курса адбудзецца 7 вэбінараў у снежні 2021-лютым 2022 года раз на тыдзень па серадах з 15 снежня 2021 года па 9 лютага 2022 з перапынкам на калядныя святы.

Заняткі будуць праходзіць з 18.30 да 20.00 па беларускім часе.  

Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у трохдзённых афлайн-сесіях па пашырэнню прафесійных кампетэнцый у Тбілісі (25-27 лютага) і Львове (11-13 сакавіка).

Заяўкі прымаюцца да 12 снежня 2021 года, 23.59. Колькасць месцаў абмежаваная. 

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць конкурсны адбор, не пазней за 13 снежня атрымаюць запрашэнне і спасылку на першы вэбінар.

Калі засталіся пытанні, пішыце нам: ratujsiabie@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!