Распаўсюд СМІ

Раздробны продаж друкаваных СМІ ў Беларусі вядзецца ў асноўным праз сетку кіёскаў прадпрыемстваў сістэмы «Белсаюздрук», якія з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Распаўсюд прэсы па падпісцы ажыццяўляе «Белпошта», уключаная ў Рэспубліканскі рэестр як манапаліст у сферы паслуг па падпісцы. Займаючы дамінуючае становішча на рынку распаўсюду друкаваных СМІ, дзяржаўныя прадпрыемствы «Белсаюздрук» і «Белпошта» часта адмаўляюцца распаўсюджваць незалежныя друкаваныя выданні, фактычна падвяргаючы іх эканамічнай дыскрымінацыі.

У канцы 2005 – пачатку 2006 гг. гэтыя прадпрыемствы-манапалісты спынілі супрацоўніцтва з шэрагам недзяржаўных выданняў, якія асвятлялі грамадска-палітычныя праблемы, з мэтай абмежаваць іх распаўсюд. У 2008 г. толькі двум з іх – газетам «Народная воля» і «Наша Ніва» – было дазволена вярнуцца ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду. Некаторыя з газет, якія страцілі магчымасці распаўсюду, вымушаныя былі закрыцца («Салідарнасць», «БДГ. Деловая газета» і іншыя).

На сёння ў працэсе вяртання ў дзяржаўную сістэму распаўсюду (падпіску і продаж у шапіках) недзяржаўныя выданні сацыяльна-палітычнай тэматыкі. 

У лютым 2017 года рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы спіс дзевяці выданняў, якія не маглі трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ.

Тыя, хто звярнуўся ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду, сапраўды атрымалі станоўчыя адказы ўпершыню за шмат год. Так "Газета Слонімская", "Новы Час", Intex-press і "Борисовские новости" вярнуліся ў шапікі на пачатку красавіка 2017 года.

Большасць згаданых выданняў, а таксама "Вольнае Глыбокае" знаходяцца на этапе ўзгаднення для ўключэння ў падпісны каталог "Белпошты" на другое паўгоддзе.

"СНплюс. Свободные новости плюс" у траўні 2017 года былі ўключаныя ў падпісны каталог "Белпошты".

У адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" ў пачатку 2015 года, быў створаны Дзяржаўны рэестр распаўсюднікаў друкаваных СМІ (артыкул 17), у які павінны быць уключаныя ўсе распаўсюднікі прадукцыі СМІ (за выключэннем рэдакцый СМІ, што распаўсюджваюць уласныя выданні). З 1 ліпеня 2015 года дзейнасць без уключэння ў Дзяржаўны рэестр лічыцца незаконнай.

Мэтай выкарыстання звестак, уключаных у дзяржаўныя рэестры распаўсюднікаў прадукцыі СМІ (у адпаведнасці з Інструкцыяй “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці распаўсюднікаў прадукцыі друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі”) называюць “улік распаўсюднікаў і ацэнку іх дзейнасці”, што сведчыць пра ўзмацненне дзяржаўнага кантролю за сферай звароту інфармацыі.

Патрабаванне рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаваных СМІ ўтрымлівае ў сабе шэраг пагроз. Практыка вядзення Дзяржаўнага рэестра кнігараспаўсюднікаў паказвае, што Міністэрства інфармацыі можа з самых розных нагодаў адмаўляць у рэгістрацыі. У Рэестр распаўсюднікаў могуць уключацца толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Таму існуе пагроза, што людзей, якія распаўсюджваюць друкаваныя выданні на некамерцыйнай аснове, будуць прыцягваць да адказнасці за незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ ў адпаведнасці з артыкулам 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Акрамя таго, пасля ўнясення паправак у артыкул 17 закона “Аб СМІ” Міністэрства інфармацыі атрымала права выносіць пісьмовыя папярэджанні распаўсюднікам прадукцыі СМІ і прымаць рашэнне пра выключэнне іх з Рэестру. Выключэнне з Рэестру (відавочнае абмежаванне права на распаўсюд інфармацыі) ажыццяўляецца ў пазасудовым парадку і на невыразна сфармуляваных падставах.

Распаўсюднік можа быць выключаны з Рэестру як у выпадку вынясення яму Міністэрствам інфармацыі двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу года, так і ў выпадку аднаразовага распаўсюду інфармацыйных паведамленняў і (альбо) матэрыялаў, забароненых для распаўсюду ў адпаведнасці з артыкулам 38 закона “Аб СМІ” (палажэнні якога сфармуляваныя неканкрэтна). Такім чынам, распаўсюднікаў прадукцыі СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя, што з'яўляецца схаванай формай цэнзуры.

Матэрыялы па тэме сюжэта

Навіны

Улады заблякавалі сайты выданьняў «Свободные новости Плюс» і «Витебский курьер»

Працягваецца «зачыстка» недзяржаўных СМІ Беларусі. Сайты «Свободных новостей» і «Витебского курьера» цяпер дасяжныя толькі за мяжой.

Брестская типография отказалась печатать независимую газету «Ганцавіцкі час» в 2022 году Навіны

Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць газету "Ганцавіцкі час" з наступнага года

ААТ “Брэсцкая друкарня” паведаміла, што не будзе працягваць з выдаўцом газеты "Ганцавіцкі час" дамову на паліграфічныя паслугі. Тэрмін дзеяння дамовы з ПВГУП “Медыя-Ганцавічы” заканчваецца ў канцы 2021 года, такім чынам друкавацца ў Брэсце ў 2022 годзе недзяржаўная рэгіянальная газета ўжо не зможа.

Навіны

БАЖ — лауреат Национальной премии Украины за защиту свободы слова имени Игоря Любченко

Решеие о награждении  принял секретариат Национального союза журналистов Украины. Церемония награждения состоялась  26 ноября в офисе НСЖУ в Киеве. Награду заместителю председателя БАЖ Борису Горецкому вручил председатель НСЖУ Сергей Томиленко.

Навіны

Salihorsk-based publication Lider-Press forced to quit media field after 28 years of activity

Salihorsk public edition Lider-Press has to “finally leave the media field” on October 1 after 28 years of work. Last year the edition covered the presidential election and mass protest actions. In March 2021, the Lider-Press editorial board stopped issuing the print version of the newspaper. In June this year, searches were conducted in apartments of the media founders.

Навіны

Солигорское издание «Лидер-Пресс» вынужденно прекращает работу после 28 лет деятельности

Солигорское общественное издание «Лидер-Пресс» с 1 октября вынуждено «окончательно покинуть медийное пространство». Спустя 28 лет работы. В прошлом году издание освещало президентские выборы и массовые акции протеста. В марте 2021 года редакция «Лидер-Пресс» перестала печатать бумажную версию газеты. В июне этого года у основателей медиа был обыск.

Навіны

Солигорское издание «Лидер-Пресс» вынужденно прекращает работу после 28 лет деятельности

Солигорское общественное издание «Лидер-Пресс» с 1 октября вынуждено «окончательно покинуть медийное пространство». Спустя 28 лет работы. В прошлом году издание освещало президентские выборы и массовые акции протеста. В марте 2021 года редакция «Лидер-Пресс» перестала печатать бумажную версию газеты. В июне этого года у основателей медиа был обыск.

Навіны

Access to popular local news site blocked over “extremist” content

Minsk, 7 September. Access to the Media-Polesye online news publication has been blocked by decision of the Brest Regional Prosecutor’s Office, the Prosecutor General’s Office reported on Tuesday.

Навіны

Сайт "Медиа-Полесья" заблокирован на 6 месяцев. Редакция никаких документов не получала

"Прокуратура Брестской области в рамках надзорной деятельности установила многочисленные нарушения сетевым изданием "media-polesye.by" Закона Республики Беларусь "О средствах массовой информации", — говорится в сообщении ведомства.

Навіны

Сайт "Медиа-Полесья" заблокирован на 6 месяцев. Редакция никаких документов не получала

"Прокуратура Брестской области в рамках надзорной деятельности установила многочисленные нарушения сетевым изданием "media-polesye.by" Закона Республики Беларусь "О средствах массовой информации", — говорится в сообщении ведомства.

Навіны

Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы час»

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць рэдакцыі паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. 

Навіны

Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе

Газета «Информ-прогулка» спыніла выхад у друкаваным выглядзе. Прычына: тыпаграфія скасавала дамову з рэдакцыяй. Выданне можна чытаць на вэб-сайце inform-progulka.by.

Навіны

«Рэгіянальная газета» прыпыняе выхад друкаванага выдання

"Дарагія чытачы папяровай «Рэгіянальнай газеты»! На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі. Заўсёды ваша, «Рэгіянальная газета». 20 ліпеня 2021 г." Гэтае паведамленне змешчана на сайце «Рэгіянальнай газеты». Але ў інтэрнэце выданне застаецца, таму чытаць навіны і матэрыялы можна на сайце rh.by.

Навіны

РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу

Пад вечар пятніцы чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу рэдакцыі паведамілі, што гэта, магчыма, тэхнічная памылка.

Навіны

“Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер

На мінулым тыдні стала вядома пра пракурорскае папярэджанне, а потым і два адміністрацыйныя пратаколы супраць рэдактара баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-press за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

Навіны

Учителей заставляют подписываться на городскую государственную газету

Контролировать подписку будет администрация. В редакцию «Медиа-Полесья» обратился педагог из Пинска (фамилия и имя есть в редакции). 

Навіны

Учителей заставляют подписываться на городскую государственную газету

Контролировать подписку будет администрация. В редакцию «Медиа-Полесья» обратился педагог из Пинска (фамилия и имя есть в редакции). 

Навіны

Теперь официально: "Брестская газета" не будет выходить на бумаге

Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс». С января 2021 года «Брестская газета» перестала выходить в бумажной версии. Все типографии, куда обращалась редакция, отказались печатать газету.

Навіны

Теперь официально: "Брестская газета" не будет выходить на бумаге

Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс». С января 2021 года «Брестская газета» перестала выходить в бумажной версии. Все типографии, куда обращалась редакция, отказались печатать газету.

Акцэнты

«Читатели печатают на своих принтерах». Как выживают независимые газеты в условиях информационной блокады

После 9 августа шесть негосударственных газет Беларуси не могут свободно печатать и распространять свои тиражи. Mediaiq.by узнали, как эти издания перестроили работу в кризисной ситуации и что им помогает оставаться на плаву.

Акцэнты

«Читатели печатают на своих принтерах». Как выживают независимые газеты в условиях информационной блокады

После 9 августа шесть негосударственных газет Беларуси не могут свободно печатать и распространять свои тиражи. Mediaiq.by узнали, как эти издания перестроили работу в кризисной ситуации и что им помогает оставаться на плаву.

Навіны

«Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Рэдакцыя пра тое, што ўжо з лютага «Белсаюздрук» разрывае дамову, даведалася выпадкова — падчас здачы чарговага нумару «Новага Часу» на экспедыцыю.

Навіны

Рэдакцыя “Брестской газеты” не можа знайсці друкарню, каб выдаваць папяровую версію выдання

Як паведаміў службе маніторынгу ГА "БАЖ" галоўны рэдактар “Брестской газеты” Віктар Марчук, сёлета на пачатку года спробы дамовіцца пра друк чарговага нумару засталіся беспаспяховымі. Друкарні ў розных гарадах Беларусі адмаўляюцца ад супрацы з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.

Навіны

"Белпошта" пачынае судзіцца з "Народнай Воляю"

Газету "Народная Воля"  чакае судовы працэс супраць "Белпошты". Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар выдання, гаворыць, што рэдакцыя не можа пагадзіцца з патрабаваннем "Белпошты" выплаціць кампенсацыю за нерэалізаваны наклад "Народнай Волі".

Не только «Комсомолка», но и прочие. Вторую неделю крупнейшие общественно-политические негосударственные СМИ не могут напечатать свои тиражи в Белорусском доме печати Навіны

Не только «Комсомолка», но и прочие. Вторую неделю крупнейшие общественно-политические негосударственные СМИ не могут напечатать свои тиражи в Белорусском доме печати

Основные официальные причины — поломка оборудования либо отсутствие расходных материалов. При этом государственные издания продолжают выходить в положенные сроки

Белпошта не адправіла падпісчыкам нумар «Народнай Волі» Навіны

Белпошта не адправіла падпісчыкам нумар «Народнай Волі»

Рэдакцыя газеты «Народная Воля» падрыхтавала чарговы нумар, яго надрукавалі ў маскоўскай тыпаграфіі і прывезлі ў Беларусь. Нумар учора аддалі ў экспедыцыю, на «Белпошту». Чакалася, што сёння газета з'явіцца ў кіёсках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося.

Падпіска па тэлефанаграмах ды іншых распараджэннях на Глыбоччыне Акцэнты

Падпіска па тэлефанаграмах ды іншых распараджэннях на Глыбоччыне

Напярэдадні новага падпіснога месяца альбо квартала ў Глыбокім актывізуюцца розныя загады з райвыканкамаў ды і ад іншых кіраўнікоў наконт падпіскі. На прадпрыемствы і ў розныя ўстановы горада прыходзяць паперы альбо даюцца вусныя распараджэнні ад чыноўнікаў з патрабаваннямі ў добраахвотна-прымусовым парадку выпісаць дзяржаўныя газеты і часопісы.

Навіны

На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпісваюць на дзяржаўныя газеты з дапамогай адмысловых заяў

На заводзе “Магілёўліфтмаш” падпіску на дзяржаўныя газеты арганізоўваюць з дапамогай адмысловых заяў, у якіх работнікі самі просяць бухгалтэрыю прадпрыемства вылічыць на гэта грошы з іх майскага заробку.

У лютым тыраж раёнак Магілёўшчыны рэзка знізіўся. Вылазіць бокам прымусовая падпіска? Навіны

У лютым тыраж раёнак Магілёўшчыны рэзка знізіўся. Вылазіць бокам прымусовая падпіска?

У параўнанні са студзенем у лютым 2020 года значна знізіліся наклады практычна ва ўсіх дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці.

Газета “Борисовские новости” больш не выходзіць у папяровай версіі Навіны

Газета “Борисовские новости” больш не выходзіць у папяровай версіі

Апошні друкаваны нумар недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” пабачыў свет 17 ліпеня 2019 года. Цяпер газета працягне існаванне толькі ў фармаце інтэрнэт-выдання.

Незалежнаму выданню “Ганцавіцкі час” адмовілі ў распаўсюдзе праз мясцовы райспажыўсаюз Навіны

Незалежнаму выданню “Ганцавіцкі час” адмовілі ў распаўсюдзе. Чыноўнікі адмаўляюць сваю датычнасць

Рэдакцыя атрымала паведамленне аб скасаванні дамовы на пастаўку і рэалізацыю газеты ад Ганцавіцкага райспажыўсаюза. Пры гэтым старшыня гэтай установы Аляксандр Кулак запэўнівае, што якіх-небудзь прэтэнзій да незалежнага выдання ў яго няма.

"Хто не падпісаўся — мінус прэмія". У Чавусах абураюцца прымусовай падпіскай Навіны

"Хто не падпісаўся — мінус прэмія". У Чавусах абураюцца прымусовай падпіскай

Жыхары горада Чавусы ў сацыяльных сетках абураюцца “добраахвотна-прымусовай” падпіскай на дзяржаўныя выданні.

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Адразу пасля інтэрв’ю незалежнаму журналісту Навіны

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Адразу пасля інтэрв’ю незалежнаму журналісту

Найстарэйшага віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы адвезлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі і праз 2 гадзіны склалі пратакол паводле арт. 21.14 КаАП. У пратаколе сказана, што Барыс Хамайда сваёй маёмасцю загрувашчвае вуліцу.

Шапікі “Віцебскаблсаюздруку” робяць зніжку на каву ў нагрузку да дзяржаўнай прэсы Навіны

Шапікі “Віцебскаблсаюздруку” робяць зніжку на каву ў нагрузку да дзяржаўнай прэсы

Зніжку амаль на 40% за кубачак кавы пры ўмове набыцця газет “Рэспубліка” ці “Беларусь сегодня”  прапануюць амаль 50 шапікаў і павільёнаў РУП “Віцебскаблсаюздруку”.

Мінскія ўлады дасылаюць лісты з загадамі аб падпісцы на дзяржаўныя газеты, але ў размове называюць гэта «просьбамі» ДАКУМЕНТ Навіны

Мінскія ўлады дасылаюць лісты з загадамі аб падпісцы на дзяржаўныя газеты, але ў размове называюць гэта «просьбамі» ДАКУМЕНТ

У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаліся копіі распараджэнняў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска аб арганізацыі прымусовай падпіскі. Прычым «лісты шчасця» дасланыя не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі. Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты, кшталту «СБ. Беларусь сёння», «Рэспублікі» і «Мінскага кур'ера», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».

У дзяржаўных крам для недзяржаўнай газеты няма свабодных гандлёвых плошчаў Навіны

У дзяржаўных крам для недзяржаўнай газеты няма свабодных гандлёвых плошчаў

Галоўны рэдактар штотыднёвіка “Борисовские новости” Анатоль Букас месяц таму звярнуўся да дырэктара ААТ “Веста-Барысаў” Людмілы Кулінчык з просьбай заключыць дамову на продаж газеты ў крамах гандлёвага прадпрыемства.

Навіны

Недзяржаўная газета “Борисовские новости” не можа вырашыць праблемы з распаўсюдам

Газета “Борисовские новости” па-ранейшаму адчувае цяжкасьці з наладжваньнем сістэмы распаўсюду праз буйныя гарадскія гандлёвыя сеткі.

Распаўсюдніка незалежнай прэсы спрабуюць пазбавіць “працоўнага месца” Навіны

Распаўсюдніка незалежнай прэсы спрабуюць пазбавіць “працоўнага месца”

Барыс Хамайда, віцебскі распаўсюднік беларускіх газет, часопісаў і кніг быў уражаны, як за адну ноч змянілася ягонае “працоўнае месца” — тэрыторыя каля ўваходу ў краму гандлёвай сеткі “Веста” ў так званым “сінім доме” на вуліцы Леніна.

“Ганцавіцкі час” пазбаўляюць магчымасці распаўсюду праз гандлёвую сетку “Еўраопт” Навіны

“Ганцавіцкі час” пазбаўляюць магчымасці распаўсюду праз гандлёвую сетку “Еўраопт”

Рэдакцыя недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час” атрымала ліст за подпісам намесніка дырэктара філіяла ТАА “Еўрагандаль” у Брэсце Е. Дробыш, дзе паведамляецца, што кампанія будзе скарачаць рэалізацыю друкаваных выданняў у рознічнай сетцы.

Міністэрства інфармацыі адмовілася вырашаць праблемы з распаўсюдам "Борисовских новостей" Навіны

Міністэрства інфармацыі адмовілася вырашаць праблемы з распаўсюдам "Борисовских новостей"

На пачатку студзеня 2018 г. галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас абскардзіў у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь дзеянні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, якія перашкаджаюць заключаць дамовы на распаўсюд выдання праз гандлёвыя аб’екты.

Навіны

Ідэолаг “Весты”: Распаўсюд “Борисовких новостей” у бліжэйшы час немагчымы

Юрыст “Борисовских новостей” Алег Мацкевіч спрабаваў дамовіцца аб сустрэчы з намеснікам дырэктара па прававой і ідэалагічнай працы ААТ “Веста-Борисов” Алай Мінчэнка каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з заключэннем дамовы на распаўсюд газеты.

“Газета Слонімская” зладзіла Дні падпісчыка на пошце Навіны

“Газета Слонімская” зладзіла Дні падпісчыка на пошце

У апошнія два дні падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе 2017 года рэдакцыя “ГС” разам з работнікамі пошты зладзілі Дні падпісчыка ў двух паштовых аддзяленнях Слоніма.

У брэсцкія шапікі “Саюздруку” вярнуліся “Свободные новости плюс” і Intex-press Навіны

У брэсцкія шапікі “Саюздруку” вярнуліся “Свободные новости плюс” і Intex-press

“Свободные новости плюс” у шапіках "Саюздруку" выкладзены побач з недзяржаўнымі газетамі “Народная воля” і “Наша Ніва”.

Газета "Intex-press" вярнулася ў шапікі Навіны

Газета "Intex-press" вярнулася ў шапікі

Упершыню за апошнія 11 гадоў баранавіцкая незалежная газета “Intex-press” патрапіла на прылаўкі Саюздрука.

Борисовские новости Навіны

“Борисовские новости” вяртаюцца ў шапікі "Саюздруку" і гандлёвыя цэнтры

З пачатку ліпеня на газету “Борисовские новости” можна будзе падпісацца праз пошту. Выданне дадалі ў падпісныя каталогі РУП "Белпошта" на другое паўгоддзе 2017 года. Бліжэйшым часам “Борисовские новости” таксама пачнуць прадаваць у паштовых аддзяленнях горада.

Навіны

Ад сённяшняга дня "Новы Час" — у кіёсках Мінска і Мінскай вобласці!

Агульнарэспубліканскае выданне "Новы Час" ад сённяшняга дня можна набыць у кіёсках "Белсаюздрук". Пакуль у Мінску і Мінскай вобласці. Таксама ўжо можна падпісавацца на выданне на другое паўгоддзе — падпісны індэкс 63279.

Мінінфармацыі не будзе прымушаць «Белсаюздрук» і «Белпошту» вяртаць «Борисовские новости» ў распаўсюд Навіны

Мінінфармацыі не будзе прымушаць «Белсаюздрук» і «Белпошту» вяртаць «Борисовские новости» ў распаўсюд

Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра Аляксандра Карлюкевіча галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» Анатолю Букасу.

Навіны

«Новы Час» зноў не пусцілі ў распаўсюд

У чарговы раз кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» адмовілі ў распраўсюдзе штотыднёвіка «Новы Час» праз сваю сетку.

“Белпошта” не адказвала на электронныя звароты праз збой у працы праграмнага модуля? Навіны

“Белпошта” не адказвала на электронныя звароты праз збой у працы праграмнага модуля?

Каб атрымаць адказ з РУП “Белпошта”, юрысту газеты “Борисовские новости” спатрэбілася больш за тры месяцы і давялося напісаць некалькіх зваротаў.

«Intex-press» не ўключылі ў падпісны каталог Навіны

«Intex-press» не ўключылі ў падпісны каталог

РУП «Белпошта» адмовілася ўключаць у падпісны каталог на II паўгоддзе 2016 года баранавіцкае незалежнае выданне «Intex-press».

 “Мінаблсаюздрук” усё ж не будзе распаўсюджваць “Борисовские новости” Навіны

“Мінаблсаюздрук” усё ж не будзе распаўсюджваць “Борисовские новости”

Як паведамляла служба маніторынгу ГА “БАЖ”, напрыканцы сакавіка юрыдычны кансультант газеты “Борисовские новости” Алег Мацкевіч звярнуўся да прадпрыемстваў “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук” з пытаннем пра аднаўленне супрацоўніцтва з выданнем у другім паўгоддзі 2016 г.

Навіны

«Борисовские новости» звяртаюцца ў “Мінаблсаюздрук”

Недзяржаўная газета “Борисовские новости” даслала ў “Мінаблсаюздрук” пакет дакументаў, неабходных для заключэння дамовы на распаўсюд выдання.

“Газеце Слонімскай” зноў адмовілі ў падпісцы і распаўсюдзе. Навіны

“Газеце Слонімскай” зноў адмовілі ў падпісцы і распаўсюдзе. Адказы — як пад капірку

Днямі галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” і “Отдушины” Віктар Валадашчук атрымаў чарговыя адмовы на свае звароты ў РУП “Белпошта” і ГРУП “Белсаюздрук” аб уключэнні слонімскіх недзяржаўных выданняў у падпісны каталог “Белпошты” і сістэму распаўсюду праз кіёскі “Саюздруку” на другое паўгоддзе 2016 года.  

Падпіска і продаж газет у кіёсках: можа, паспрабаваць зноў?  Навіны

Падпіска і продаж газет у кіёсках: можа, паспрабаваць зноў?

Юрыдычны кансультант газеты “Борисовские новости” Алег Мацкевіч напрыканцы сакавіка звярнуўся да прадпрыемстваў “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук” з пытаннем пра аднаўленне супрацоўніцтва з выданнем у другім паўгоддзі 2016 г.

Акцэнты

Каму належыць радыёэфір? Самыя папулярныя радыёстанцыі Мінска

Паводле статыстыкі, 62% беларусаў перыядычна слухаюць радыё, а кожны чацвёрты робіць гэта штодня як мінімум на працягу гадзіны.

Навіны

Барыса Хамайду прымусілі пакінуць традыцыйнае месца распаўсюду незалежных СМІ ў Віцебску

На ганку крамы “Веста” на вуліцы Леніна віцябляне цягам ужо не аднаго дзясятка гадоў звыкліся бачыць распаўсюдніка незалежных СМІ. Цяпер на гэтым месцы зрабілі пандус.

Навіны

Прымусовая падпіска ў Крычаве

“Арганізаваць падпіску на кантралюемыя перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года да 10 снежня 2015 г.” прадпісвае адміністрацыя ААТ “Крычаўцэменташыфер” начальнікам падраздзяленняў.

Навіны

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні

На магілёўскіх заводах працаўнікам настойліва раяць падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу, паведамляе праваабарончы рэсурс mahilyowspring.org.

Акцэнты

Незалежныя СМІ: без права распаўсюду

Больш як 10 гадоў незалежныя сродкі масавай інфармацыі спрабуюць адстаяць сваё права на свабодны распаўсюд. На жаль, пакуль безвынікова. Хаця для таго, каб газета трапіла ў шапікі «Белсаюздруку» альбо у падпісны каталог «Белпошты», не трэба змяняць заканадаўства, не патрэбны тут і дадатковыя фінансавыя выдаткі. Усе памкненні незалежных выданняў упіраюцца ў штучна створаны «беларускі» тупік.

Навіны

Падпіска «з мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян» (копія дакумента)

Да журналістаў “Еўрарадыё” трапіў дакумент, у якім адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць кіраўнікоў арганізацый падпісацца на шэраг дзяржаўных выданняў і адсправаздачыцца па выніках.

Навіны

“Борисовским новостям” зноў адмовілі ў распаўсюдзе праз сістэмы “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук”

Прадпрыемствы-манапалісты не жадаюць заключаць дамоваў з выданнем, спасылаючыся на арт. 391 Грамадзянскага кодэксу, які надае юрыдычным і фізічным асобам свабоду ў заключэнні дамоваў.

Прымусовая падпіска ў школах: пакуль бацькі не заявяць адкрыта, праблема застанецца

Усё часцей у Беларусі гучаць скаргі на тое, што школы абавязваюць за грошы бацькоў падпісацца на “Настаўніцкую газету”, “Вясёлку”, “Зорьку”, “Юный спасатель”. Днямі ліст з гэткай скаргай атрымала і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

нумар газеты “Новы Час” Навіны

"Новаму Часу" зноў адмовілі ў распаўсюдзе выдання праз "Белсаюздрук" (Дадалася копія дакумента)

Кіраўніцтва РУП “Белсаюздрук” не мае магчымасці для распаўсюду “Новага Часу” праз сваю сетку і абяцае вярнуцца да гэтага пытання напрыканцы года, – гаворыцца ў адказе прадпрыемства выданню.

Навіны

Мінэканомікі бароніць «Белпошту»

Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі не знайшоў парушэнняў антыманапольнага заканадаўства ў дзеяннях РУП «Белпошта», якое адмаўляецца заключаць дамову з незалежным выданнем «Intex-press».

Акцэнты

Падпіска: юрысты спрачаюцца з “Белпоштай” і Мінэканомікі

Як можна аказаць паслугу “прыём падпіскі” без уключэння выдання ў падпісны каталог? 

Навіны

«Брэстаблсаюздрук» ізноў адмовіў баранавіцкай газеце ў распаўсюдзе

ТАА «Выдавецкая дом «Інтэкс-прэс» у чарговы раз звярнулася ва УП «Брэстаблсаюздрук» з просьбай пра распаўсюд праз дзяржаўную сістэму продажу папулярнай баранавіцкай газеты «Intex-press».

Акцэнты

Дзесяць год без права распаўсюду (Копіі дакументаў, табліца)

Амаль 10 гадоў таму, напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, шэраг незалежных грамадска-палітычных газет выкінулі з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду.

Акцэнты

Рэдактары: “Рэестр Мінінфармацыі можа пагоршыць і без таго несалодкае жыццё недзяржаўных СМІ”

Паводле пастановы Мінінфармацыі ад 17 красавіка, да 1 ліпеня распаўсюднікам друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ належыць прадаставіць звесткі пра сябе ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў адпаведныя Дзяржаўныя рэестры.

Экспертыза і каментары

Новые требования к распространению продукции печатных СМІ

Анализ и рекомендации.

Акцэнты

Андрэй Бастунец: Распаўсюднікаў СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя

Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец прааналізаваў пастанову Мінінфармацыі «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці распаўсюднікаў друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ», а таксама падрыхтаваў шэраг рэкамендацый рэдакцыям.

Навіны

«Белпошта» адмаўляецца распаўсюджваць недзяржаўныя СМІ. Нават насуперак уласнай выгадзе (Дакумент)

Рэдакцыя "Intex-press" (г. Баранавічы) зноў атрымала ад РУП "Белпошта" адмову на просьбу ўключыць газету ў падпісны каталог.

Навіны

Рэестры распаўсюднікаў: да 1 ліпеня – падаць заяву ў Мінінфармацыі

Распаўсюднікам прадукцыі друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ належыць да 1 ліпеня прадаставіць звесткі пра сябе ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў адпаведныя Дзяржаўныя рэестры.

Навіны

“Белпошта” і “Белсаюздрук” зноў адмовілі “Газеце Слонімскай” (ДАКУМЕНТЫ)

Абодва прадпрыемствы-манапалісты, спасылаючыся на розныя прычыны, напісалі, што не будуць займацца распаўсюдам недзяржаўнага выдання “Газета Слонімская” і яго дадатку “Отдушина”.

Навіны

«Борисовские новости» зноў зніклі з падпісных каталогаў (+Копіі дакументаў)

Выданне, выкінутае з падпіскі на працягу 8-і гадоў і вернутае ў каталогі ўлетку 2013 года, пратрымалася ў іх менш за 5 месяцаў.

Акцэнты

Праз 8 гадоў недзяржаўную газету вярнулі ў падпісныя каталогі. Ці надоўга?

З 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў можна падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці. Разам з тым, мясцовыя ідэолагі робяць усё магчымае, каб людзі пра гэта не даведаліся.