251

Распачатая крымінальная справа супраць мужа выдаўца незалежнага сайта "Бінокль"

01.03.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага брэсцкага сайта "Бінокль"  Дар'і Гарашчанка — пачатая крымінальная справа. Павел затрыманы на 72 гадзіны.

"Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус, — распавяла галоўная рэдактарка "Бінокля" Ксенія Пятровіч. — Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы".

26 студзеня ў офіс да Гарашчанкі, які знаходзіцца побач з рэдакцыяй "Бінокля", прыходзілі сілавікі. У межах праверкі праводзіліся "агляды", у тым ліку і дома. Па выніках былі забраныя дакументы, пячаткі, камп'ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы (гаворка ішла пра справу "аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры").

Сайт і тг-канал "Бінокля" не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.

"Хороводное дело" — у редактора «Виртуального Бреста» прошел обыск

«Каждое воскресенье ухожу из дома с мыслями, что сегодня могу не вернуться»: брестские журналисты о работе на маршах

Примеры лучших партнерских проектов в региональной прессе

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!