НЕ - ВАЙНЕ!
1389

Расказаць людзям пра іх саміх: як ствараць і прасоўваць сацыяльна значны кантэнт? Гарадзенцаў запрашаюць на дыскусію

04.09.2018

У апошнія гады ў медыясупольнасці часцей і часцей можна пачуць выраз “новая сацыяльная журналістыка”. Што стаіць за гэтым азначэннем?

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/press-klub2.jpg

Запрашаем падыскутаваць на гэту тэму разам з запрошанымі экспертамі:

ГАННА ШУТАВА, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by;

АДАР’Я ГУШТЫН, рэдактарка часопіса “Имена”;

ІРЫНА НОВІК, рэдактарка спецпраектаў партала Hrodna.life;

Разам з гарадзенцамі эксперты паспрабуюць адказаць на наступныя пытанні:

Культура, здароўе, адукацыя, беспрацоўе, пенсіі, інклюзія, ЖКГ: як у вялікай тэме знайсці чалавека і яго гісторыю?

Як не толькі канстатаваць факт і расказаць пра праблему, але і прапанаваць спосабы яе вырашэння?

Як праектам, ініцыятывам, арганізацыям, што дапамагаюць пэўнай сацыяльнай групе, зрабіць медыя партнерамі?

Ці магчыма прасоўванне брэнда праз уздыманне праблемных тэмаў і спосабаў іх вырашэння? Навошта бізнэсу прымаць удзел у дыскусіі пра актуальныя праблемы мэтавых аўдыторый?

На якія набалелыя пытанні беларускага грамадства бізнэс, трэці сектар і медыя могуць даць адказ разам?

Гэтае мерапрыемства адрасавана журналістам і рэдактарам, актывістам і НДА , якім важна эфектыўна даносіць плён сваёй працы да самых розных аўдыторый. Таксама чакаем маркетолагаў, якія шукаюць новыя кейсы для эфектыўнага пазіцыянавання брэндаў, кампаній і зацікаўлены ў комплексным развіцці нішы рынка. Запрашаем супрацоўнікаў дзяржаўных сацыяльных установаў: сацыяльная дзяржава забяспечваецца не толькі адлічэннямі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але і якаснай камунікацыяй паміж усімі сектарамі грамадства.

Калі: 7 верасня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (Увага! Новы адрас! Вул. Кірава, 3)
Пачатак: 18.30

Арганізатары:
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”
Hrodna Media Room
“Цэнтр гарадскога жыцця”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!