356

Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала

24.10.2022 Крыніца: Наша Ніва

А міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запатрабаваў спыніць вяшчанне Russia Today па ўсім свеце.

Дырэктар па вяшчанні рускамоўнай версіі канала Антон Красоўскі у размове з пісьменнікам Сяргеем Лук'яненкам прапанаваў тапіць ўкраінскіх дзяцей, якія лічаць, што тэрыторыя Украіны акупаваная Расіяй.

Лук'яненка распавёў, што ў 1980-м годзе яшчэ дзіцем апынуўся ва Украіне, і ўкраінскія рускамоўныя дзеці яму распавядалі, што Украіна акупаваная «маскалямі».

«А проста тапіць такіх трэба было ў Тысыне, там, дзе плыне кача. Проста тапіць гэтых дзяцей, тапіць… Вось сказаў, што акупавалі маскалі, і адразу кінуць у раку з буйным цячэннем», —прапанаваў вядучы.

Пісьменнік на гэта адказаў, што для гэтай мэты «традыцыйна выкарыстоўвалі розгі».

Красоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў забіваць дзяцей у «смерэковай хаце» ў Карпатах і паліць.

Ён таксама заявіў, што Украіны «наогул не павінна існаваць».

Лук'яненка запярэчыў, што Украіна павінна існаваць, але там «застанецца вялікая колькасць людзей, з якімі не хацелася б жыць у адной дзяржаве».

«Ну расстраляем», — адказаў вядоўца.

Падчас размовы ён таксама выказаў меркаванне, што ўкраінскія жанчыны «трунныя б яшчэ ўсё патрацілі на тое, каб іх гвалтавалі рускія салдаты».

Пазней Красоўскі выбачыўся за свае заклікі. Ён сказаў, што «неяк не ўбачыў гэтай мяжы пра дзяцей».

«Ну бывае так: сядзіш у эфіры, цябе нясе. І ты не можаш спыніцца. Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ачмурэў ад гэтага… Спадзяюся, вы мне даруеце», — напісаў Красоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

За такія выказванні яго звольнілі з канала, паведаміла яго галоўны рэдактар Маргарыта Сіманьян. «Выказванне Антона Красоўскага дзіка і агідна», — напісала яна.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, у сваю чаргу, заклікаў краіны свету забараніць вяшчанне Russia Today. «Вось на чый бок вы становіцеся, калі дазваляеце RT працаваць у вашых краінах. Агрэсіўнае падбухторванне да генацыду (мы аддамо гэтага чалавека пад суд за гэта), якое не мае нічога агульнага са свабодай слова. Забараніце RT ва ўсім свеце!», — заклікаў Кулеба.

Чытайце яшчэ:

Пра канкурэнцыю паміж TUT.by і Onliner, дзіўныя іскі да "Камсамолкі" ды сусветы Пятра Марцава: прэзентавалі  даксерыял пра журналістаў

Памёр рэжысэр і журналіст Леанід Канфер, ураджэнец Менску

Новая справа супраць Лебядка. На вайсковага аглядальніка хочуць “павесіць” усе інтэрв’ю “экстрэмісцкім” СМІ?

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!