201

Расійскі рэжысёр, затрыманы па справе аб «масавых беспарадках», трапіў у рэанімацыю

12.08.2019 Крыніца: Nn.by

Рэжысёр тэлеканала «Доктар» Дзмітрый Васільеў знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, піша РІА Навіны.

СМІ ў пятніцу паведамілі пра затрыманне 43-гадовага рэжысёра тэлеканала «Доктар» па справе аб «масавых беспарадках» пасля акцый. Паводле СМІ, Васільеў, які пакутуе на цукровы дыябет, стаў 13-м фігурантам крымінальнай справы.

«У рэанімацыі, стан цяжкі, тэмпература 36,4», — сказалі ў даведачнай бальніцы.

У Васільева інсуліназалежны дыябет, яму давялося выклікаць «хуткую», бо неабходныя прэпараты ў яго забралі ў міліцыі.

«У яго інсуліназалежны дыябет, ён у АУС яшчэ рабіў ін'екцыі пры мне, а ў СК яму не аддалі гэтыя прэпараты, паколькі спасылаліся на тое, што прэпараты пазначаны як канфіскаваныя прадметы, пасля гэтага яго адвезлі ў ізалятар, дзе да раніцы цукар падняўся да 37, прыйшлося выклікаць «хуткую», — паведаміла адвакатка Васільева.

Мітынгі «За свабодныя выбары» прайшлі ў Маскве і іншых гарадах Расіі 14 ліпеня, 27 ліпеня, 3 жніўня і 10 жніўня. Паліцыя затрымала за розныя парушэнні агулам каля 2 тысяч чалавек. Следчы камітэт РФ пачаў крымінальныя справы аб масавых беспарадках і нападах на прадстаўнікоў улады, прайшлі затрыманні.