377

Расійскі «Першы канал» запусціў фэйк, што ў Беларусі памёр хворы на каранавірус. Нашы МЗС і Мінздароўя адрэагавалі

03.03.2020 Крыніца: "Наша Ніва" Сюжэт: COVID-19

Расійскі Першы канал у навінавым сюжэце заявіў, што ад каранавіруса «першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі»

Сюжэт з гэтай інфармацыяй можна было ўбачыць па гэтым адрасе на ютубе, аднак відэа цяпер недаступна для прагляду.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адзначае, што гэтая інфармацыя з'яўляецца хлуснёй і не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю.

У Беларусі на сёння зарэгістраваныя тры выпадкі 2019-nCoV. Усе тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.

«У сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі ў дачыненні да нашай краіны будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь», — заявіла Мінздароўя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!