535

Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?

18.05.2023 Крыніца: БАЖ

Падчас ператрусу ў кватэры гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына  ў дзень яго затрымання, 12 сакавіка 2021 года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сярод іншага зацікавіліся сямейнай бібліятэкай. У выніку некалькі дзясяткаў кніг былі вынятыя. Сёння стала вядома, што рашэннем суда 25 кніг былі знішчаныя.

«21 стагоддзе, цэнтр Еўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі! Тым больш, што ў гісторыі гэта ўсё ўжо было не так даўно... Я не ведаю, якім невукам трэба быць, каб з сур’ёзным выглядам дэклараваць "сацыяльна небясьпечным" ці "экстрэмісцкім"... вайсковы тэрміналагічны слоўнік», — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына.

Яна прыводзіць увесь спіс знішчанай літаратуры:

  • «З невичерпного джерела»,

  • «Абэцэда»,

  • «Беларускі нацыяналізм»,

  • «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам»,

  • «Вайсковы слоўнік»,

  • «108 дзён і начэй у засьценках КДБ»,

  • «О сектантах»,

  • «Таталітарызм»,

  • «Прапаганда»,

  • «Хрышчэньне нацыі»,

  • «Беларусь за 10 падарожжаў»,

  • «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху»,

  • «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі»,

  • «З невичерпного джерела»,

  • «Гібридная война»,

  • «Крим за завісою»,

  • «Хроника гибридной войны»,

  • «Смисли і війни»,

  • «Росія: ідентичность агресора»,

  • «Вторжение в Украину»,

  •  «Донбасс в огне»,

  • «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу»,

  • «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді»,

  • «Тенденціі у світі»,

  • «Індекс війни».

Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік, прадстаўнік супольнасці InformNapalm. Па адукацыі эканаміст і палітолаг. Жанаты. З'яўляецца аўтарам шэрагу гучных журналісцкіх расследаванняў, супрацоўнічаў з газетай «Новы Час». Адно з апошніх сур'ёзных расследаванняў Дзяніса — Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. У ім вялося пра выяўленых экс-байцоў украінскага «Беркута» на службе ў беларускім АМАПе. Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, напрыканцы таго ж года абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве». Прызнаны палітычным вязнем.

Дзяніс асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, неаднаразова трапляў там у штрафны ізалятар. Ліставанне з Дзянісам нерэгулярнае, многія лісты не даходзяць у абодва бакі. Паводле апошняй інфармацыі ад родных, журналіста зноў маглі кінуць у ШІЗА, бо ён не выйшаў на запланаваную сувязь.

Чытайце яшчэ:

Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы

«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!