1793

Рамана Халілава арыштавалі на 10 сутак за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу»?

29.08.2014 Крыніца: svaboda.org Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Савецкі райсуд Менску разгледзеў справу супраць сябра анархісцкага руху Рамана Халілава за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу». Халілава арыштавалі на 10 сутак.

Халілаў ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыянтам. Пасьля выхаду на волю 28 жніўня да яго ў інтэрнат прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і наладзілі ператрус. Яны канфіскавалі ў актывіста лістоўкі «Як весьці страйк», а таксама літаратуру.

«Нібыта ў лістоўках пра страйк утрымліваюцца экстрэмісцкія зьвесткі. У выніку яму далі 10 сутак. Гэта была інфармацыя пра рабочы рух і пра тое, як арганізоўваць італьянскі страйк. Я ня думаю, што гэта зьвязана зь нейкімі палітычнымі партыямі. Мы зь ім сустракаліся ў нядзелю. Я падазраю, што было ўстаноўлена вонкавае назіраньне. Гэта проста была спроба пашукаць у маім атачэньні некага небясьпечнага. Ён студэнт 5-га курсу БДУІР, яго ўжо выключылі з інтэрнату, і невядома, што будзе з унівэрсытэтам», — распавёў карэспандэнту Свабоды паплечнік Рамана Халілава, былы палітвязень Аляксандар Францкевіч.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!