461

Радзіна: Польшча ў пяць разоў скараціла падтрымку Хартыі'97

14.02.2019 Крыніца: Nn.by

Хартыя'97 паведаміла, што галоўная рэдактарка сайта сайта Наталля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасці. Кіраўніцтва фонда праінфармавала яе, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.

«У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных спраў Польшчы, і цягам гэтых гадоў асноўная дапамога была праз Фонд міжнароднай салідарнасці», — тлумачыць Радзіна.

Яна звязвае рашэнне польскіх уладаў з візітам спікера Савета рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.