НЕ - ВАЙНЕ!
2462

Радыё Свабода: Стыпендыі для журналісцкіх расследаванняў (да 1 лютага)

22.12.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

Журналісты з краін вяшчання "Радыё Свабода" (RFERL) (з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана) могуць атрымаць стыпендыю імя Хадзіджы Ісмаілавай на правядзенне расследаванняў.

Прэмія скіраваная на падтрымку журналісцкіх праектаў па расследаванні дзеянняў чыноўнікаў і карупцыі ва ўладзе.

RFERL прысуджае прэмію ў партнёрстве з Праектам рэпартажаў пра арганізаваную злачыннасць і карупцыю (OCCRP).

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 7 месяцаў (з 1 мая па 31 кастрычніка 2016 года).

Абраны ўдзельнік будзе працаваць у адпаведным мясцовым бюро "Радыё Свабода", наведае штаб-кватэру радыёстанцыі ў Празе (Чэхія), пройдзе трэнінг па тэхналогіях расследавання і атрымае дадатковую прафесійную падтрымку OCCRP і іншых партнёраў праграмы. Арганізатары аплочваюць падарожжа ў Прагу, пражыванне, страхоўку і выплочваюць штомесячную стыпендыю.

Для ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме неабходна валодаць ангельскай мовай.

Кандыдаты мусяць падцвердзіць свой досвед ажыццяўлення журналісцкіх расследаванняў.

Дэдлайн - 1 лютага 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!