508

«Радыё 97»: адразу дзясятак пазіцый медыя ўлады прызналі «экстрэмісцкімі»

08.06.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» журналісцкі праект «Радыё 97». Прычым атака адбылася шырокім фронтам — у лік «забароненых» патрапілі практычна ўсе інтэрнэт-пляцоўкі інфармацыйнага рэсурсу. 

Інтэрнэт-радыё з лічбай-мемам 97 паўстала на пачатку пратэстаў, выкліканых затрыманнем часткі каманды прэтэндэнта на найвышэйшую дзяржаўную пасаду Віктара Бабарыкі ў чэрвені-ліпені 2020 года.

«Распачалі мы сваю працу 17 ліпеня. Асноўным напрамкам стварэння радыё была кансалідацыя людзей падчас аўто і велапрабегаў (рабілі штодня музычны флэшмоб, каб у людзей гучала аднолькавая музыка). А праз тыдзень-другі мы ўжо пачалі займацца агучваньнем навінаў, аглядам падзей у Беларусі ў прамых эфірах на інтэрнэт-хвалі», — распавялі БАЖ прадстаўнікі рэдакцыі.

Калектыў працаваў з Беларусі, але з узмацненнем рэпрэсій напрыканцы верасня 2020-га журналісты вымушана пераехалі ва Украіну, а напачатку снежня 2020-га перабраліся ў Польшчу. 

«Творым сумленна, верым у лепшае. Жыве Беларусь!», — акрэслівае сваю канцэпцыю рэдакцыя медыя.

Крытычны кантэнт у дачыненні да дзейнага рэжыму не застаўся без увагі і 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу дзясятак радыйных інтэрнэт-адрасоў. 

– Інтэрнэт-рэсурс «Радио 97 | Давайте искать правду вместе!» (ідэнтыфікатар https://radio97.net);

– Telegram-канал «Radio 97» (ідэнтыфікатар https://t.me/radio97net;

– Супольнасць у сацсетцы Facebook пад назвай «Радыё 97» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/radio97net);

– Старонка ў сацсетцы Instagram пад назвай radio97net (ідэнтыфікатар   https://www.instagram.com/radio97net/);

– Старонка ў сацсетцы Twitter пад назвай «Радыё 97» (ідэнтыфікатар  https://twitter.com/radio97net);

– Акаўнт с назвай radio97net у сацсетцы TikTok (ідэнтыфікатар   https://www.tiktok.com/@radio97net);

– Youtube-канал «Радыё 97» (ідэнтыфікатар  https://www.youtube.com/@Radio97net);

– Youtube-канал «Радыё 97 Палiтыка» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@radio97politics);

– Youtube-канал «Радыё 97 ART» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@Radio97art);

– Youtube-канал «Радыё 97 News» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@radio97news).

Акрамя таго, на падставе судовага рашэння «экстрэмісцкімі» прызнаныя  лагытыпы «RADIO 97 NET» і «РАДИО 97», а таксама вадзяны знак «RADIO 97 NET». 

Адзначым, што ў пачатку траўня суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці «забаніў» у Telegram інфармацыйную прадукцыю «Радыё 97 Чат». Гэтым разам улады зачысцілі і астатнія інтэрнэт-пляцоўкі незалежнага праекта. 

«Узурпацыйныя ўлады называюць нас «экстрэмістамі». Падрабязнасці невядомыя, але для нас гэта не навіна, бо нават маленькія медыя (накшталт нашага) уяўляюць пагрозу для лукашэнкаўскай сістэмы», — адрэагавалі на пападанне ў базу Мінінфарма заснавальнікі рэсурсу «Радыё 97».  

Агулам у пераліку ведамства звыш 1600 «экстрэмісцкіх» пазіцый, абсалютная большасць там аказалася пасля 2020 года з пачаткам маштабных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці. 

Чытайце яшчэ:

Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава

«Медиа усиливают эффект поляризации общества». Как проходила защита дипломов в ЕГУ

Активиста и правозащитника Олега Мацкевича арестовали на 15 суток

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!