302

Пытанні бяспекі журналістаў: zoom-сустрэча з юрыстам Аленай Лысаковай (панядзелак, 18:00)

16.11.2020

А 18 гадзіне сёння, 16 лістапада, запрашаем на зум-сустрэчу з юрыстам Аленай Лысаковай.

На сустрэчы абмяркуем пытанні бяспекі журналістаў на масавых мерапрыемствах, падчас затрымання, ператруса і іншыя актуальныя тэмы.  Калі ласка, выдзеліце гадзінку для сваёй юрыдычнай бяспекі. 

Просім запоўніць форму для рэгістрацыі: https://forms.gle/4XJQVijRcLcw5Qwh8.

Сустрэча будзе ў анлайнавым фармаце. Спасылку на зум вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!