НЕ - ВАЙНЕ!
2563

Пяць гадоў таму памёр Віталь Тарас

18.01.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

18 студзеня спаўняецца роўна пяць гадоў як пайшоў з жыцця наш калега, вядомы беларускі журналіст Віталь Тарас.

Віталь Тарас пражыў 55 гадоў, апошнія з якіх цяжка хварэў. Ён быў сябрам ГА «БАЖ» (пэўны час уваходзіў у Камісію па этыцы), Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», у беларускай службе Радыё «Свабода», пасля вяртання з Прагі ў Мінск супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва».

Цягам 2009-2010 гадоў спадар Віталь вёў блог на сайце baj.by. Гэтыя публікацыі былі сабраныя ў кнігу “Хроніка бягучых падзей” – апошнюю выдадзеную пры жыцці журналіста.

Віталь Тарас пахаваны на Паўночных могілках. 17 студзеня калегі і сваякі спадара Віталя наведалі яго магілу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!