279

Прызналі "экстрэмісцкім" нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку

23.02.2023 Крыніца: euroradio.fm

"Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем, - піша Euroradio

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" нумар незалежнай газеты "Свабода" ад 17 кастрычніка 1997 года. Адпаведнае рашэнне 21 лютага прыняў суд Мінскага раёна. Якія менавіта прэтэнзіі да нумару, невядома. Магчыма, нейкую крамолу пабачылі ў артыкуле "Імпічмент: другая спроба", прысвечаны сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі і выступу на ім Віктара Ганчара"Лукашэнка супрацьзаконна падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію і сваімі ўказамі, насуперак закону, змяніў парадак правядзення выбараў", — гаварыў ён. Вярхоўны Савет прыняў заяву пра "наяўнасць у дзеяннях Лукашэнкі прыкметаў злачынства" і прызнаў "немагчымым выкананне Лукашэнкам абавязкаў прэзідэнта Беларусі", пісала выданне.

Тым жа рашэннем у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" уключылі і нумар газеты "ZA VOLU" за сакавік-красавік 1995 года, якую выдавала Беларуская партыя свабоды

БАЖ ладзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

Чытайце яшчэ:

Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?

“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

IFJ прыпыніла працу Расійскага саюза журналістаў з-за вайны

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!