348

Прызначаны новы прэс-сакратар урада Беларусі ФОТА

23.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Новым прэс-сакратаром урада Беларусі 22 жніўня прызначаная Аляксандра Ісаева, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандра Ісаева. фота Саўміна

Аляксандра Ісаева з 2008 года працавала ў Нацыянальным прэс-цэнтры, у 2013-2015 гадах у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З 2016 года займала пасаду дырэктара прэс-цэнтра Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.