НЕ - ВАЙНЕ!
544

Прызначаная дата сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе па скарзе ГА "БАЖ" на папярэджанне мінюста

03.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

9 жніўня 2021 года адбудзецца размова бакоў у межах грамадзянскай справы, узбуджанай Вярхоўным судом на скаргу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" на пісьмовае папярэджанне, вынесенае арганізацыі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва прызначаная размова на 9 жніўня 2021 года на 10-00 у памяшканні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Арлоўская, 76, 1 пад'езд).

Бакі мусяць узяць з сабою дакументы афіцыйнай перапіскі, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць слушнасць пазіцый.

Нагадаем, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь распачаў грамадзянскую справу па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Папярэдняе паседжанне прызначанае на 11.00 11 жніўня ў будынку Вярхоўнага суда (г. Мінск, вул. Арлоўская, 76, пад'езд).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!