277

Прыём заявак на конкурс праектнай фатаграфіі ПРАФОТА 2020 (да 15 мая)

11.05.2020 Крыніца: http://prafota.by/

Аргкамітэт прэміі праектнай фатаграфіі і сторытэлінгу ПРАФОТА рады аб'явіць адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе.

Прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў прысуджаецца ў дзвюх катэгорыях: фатаграфія і лічбавы сторытэлінг. Праекты прымаюцца да 15 мая. Вынікі будуць абвешчаныя на пачатку чэрвеня.

Сёлета ў журы фатаграфічнай катэгорыі ПРАФОТА ўваходзяць: Антаніна Сцебур — куратарка, даследчыца; Дымітры Бэк — фотарэдактар часопіса/ галерэі / фабрыкі «Polka» у Парыжы; Энрыка Стэфанэллі — фатограф, журналіст, куратар і выкладчык фатаграфіі; Кэраль Кёртынг — фотарэдактарка часопісу «Leica Fotografie International». 

Лічбавую катэгорыю будуць судзіць Вольга Кравец — рэжысёрка дакументальнага кіно і фатографка ў NOOR; Шарль-Анры Фрызон— прадзюсар, партнёр у агенцтве Upfront; Сяргей Карпаў — візуальны дакументаліст, прадзюсар, кіраўнік мультымедыйных праектаў.

Узначальвае журы прадзюсарка, куратарка, фотарэдактарка Ганна Шпакава.

 

Фатаграфічная прэмія

Прэмія ПРАФОТА у катэгорыі «Фатаграфія» прымае заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія працуюць з фатаграфіяй у дакументальным жанры ці эксперыментуюць з мастацкімі формамі, у дзвюх намінацыях:

• Дакументальная фатаграфія
• Мастацкая фатаграфія

Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці фотапраектаў ды кароткі спіс — з 7-мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

 

Лічбавы сторытэлінг

У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» прымаюцца заяўкі беларускіх аўтараў і аўтарскіх калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі. Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

• Дакументальны лічбавы праект
• Мастацкі лічбавы праект

Для кожнай намінацыі міжнароднае журы складзе доўгі спіс з 15-ці лічбавых праектаў ды кароткі спіс — з 7-мі. Адзін праект у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры.

У катэгорыі «Лічбавы сторытэлінг» могуць удзельнічаць праекты наступных тыпаў:
– лінейны праект;
– нелінейны праект;
– інтэрактыўны праект.

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!