4768 0

Прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова” (да 31 сакавіка)

25.03.2017 Крыніца: Журы конкурсу "Вольнае слова"

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права толькі сябры ГА «БАЖ».

Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, якія пабачылі свет у 2016 годзе.

НАМІНАЦЫІ:

1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

– арыгінальнасць загалоўка, лід;

– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

– аўтарскі стыль.

 

2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

– стыль, спосабы аўтарскай падачы;

– «прывязка» да мясцовых праблем;

– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

 

3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

 

4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

 

5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

 

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

На конкурс прымаюцца электронныя спасылкі на матэрыялы. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі. Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх пяці намінацыях.

Абавязкова трэба:

1. спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр (doc);

2. прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

Адрас для прыёму матэрыялаў: slova@baj.by

ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА 31 САКАВІКА 2017 г.  УКЛЮЧНА

 

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

Свае папяровыя публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце на адрас: 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.

У склад журы ўваходзяць:

Андрэй Скурко

Аляксандр Старыкевіч

Анжэла Белуш

Сяргей Ваганаў

Максім Жбанкоў

Андрэй Аляксандраў

Юрась Карманаў, старшыня журы.

ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!

 

Пераможцы папярэдняга конкурсу “Вольнае слова” (ФОТА)

Каментары