376

Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы час»

10.08.2021 Крыніца: "Новы Час" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць рэдакцыі паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. 

З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. Нумар, які выйдзе на гэтым тыдні будзе адразу з літаратурным і спартовым дадаткам на 48 старонках. На жаль, на наступным тыдні чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні.

Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Выданне застаецца ў інтэрнэце. І яму яшчэ больш патрэбна  падтрымка. Чытайце  сайт novychas.by, падпісвайцеся ў сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм.

facebook.com/novychas
vk.com/novy_cas
ok.ru/group/56208875782167
t.me/novychas (@NovyChas_bot)
instagram.com/novychas

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!