341

Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая

26.05.2023 Крыніца: Наша Ніва

У Гомельскім абласным судзе 25 мая працягваўся разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), са спасылкай на «Вясну» піша «Наша Ніва».

Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года ў Гомелі. Па месцы жыхарства быў праведзены ператрус, у ходзе якога былі канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.

Меркіс асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў». Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавалі і адпраўлялі на суткі. Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай і гістарычнай дзейнасцю.

Судовы працэс праходзіць то ў закрытым, то ў адкрытым рэжыме з 11 мая.

Учора ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў (пракурора і адваката). Які тэрмін запытаў пракурор — невядома.

30 мая Яўген Меркіс выступіць з апошнім словам, пасля чаго будзе абвешчаны прысуд. Пасяджэнне адкрытае, пачатак у 14:00.

Чытайце яшчэ: 

«Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

«Чыноўнікі губляюцца, адчуваюць сябе пад ударам». Інтэрв’ю з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам

Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!