196

Прысуд брэсцкім блогерам Кабанаву і Пятрухіну ў Магілёве агучаць 14 красавіка

13.04.2021 Крыніца: euroradio.pl

Прысуд брэсцкім блогерам і грамадскім актывістам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва агучаць 14 красавіка а 10-й гадзіне. Яго мусілі агучыць на мінулым тыдні, але суддзя назвала іншую дату, паведамляюць праваабаронцы.

Пятрухіна і Кабанава абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у "абразе прадстаўніка ўлады", а першага таксама ў "абразе суддзі". Пракурор запрасіла для блогераў максімальна магчымыя тэрміны пакарання — па тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязняў пазбавілі апошняга слова.

Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава 11 лютага. Яшчэ ў той дзень іх выдалілі "за парушэнне парадку судовага пасяджэння". Блогеры выказалі недавер і суддзі, і пракурору, патрабавалі, каб працэс ішоў на беларускай мове. Хадайніцтвы не былі задаволены.

Пятрухіна і Кабанава затрымалі яшчэ ў пачатку лета 2020 года, да прэзідэнцкіх выбараў. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля распачалі крымінальныя справы. Яны прызнаныя палітвязнямі.

У сакавіку ў магілёўскай турме № 4 Сяргея Пятрухіна змяшчалі ў карцар.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!