403

Прысуд Барысевіч: БАЖ настойвае на вызваленні ўсіх зняволеных калег

20.04.2021

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" па-ранейшаму асуджае прысуд па справе журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна.

Кацярына Барысевіч пакараная пазбаўленнем волі на 6 месяцаў, таксама яна мусіць заплаціць 100 базавых велічынь штрафу. Гэты прысуд сёння пакінуў у сіле Мінскі гарадскі суд, які разглядаў апеляцыю.

Мы лічым прысуд палітычна матываваным, яго мэта — застрашыць усіх супрацоўнікаў медыя, каб яны не выконвалі свае прафесійныя абавязкі па асвятленню грамадска значных падзей у краіне, што па сутнасці вядзе да забароны на прафесію.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" па-ранейшаму патрабуе:

- Вызваліць Кацярыну Барысевіч і астатніх 11 прадстаўнікоў медыя;

- Спыніць пераслед журналістаў і медыя ў краіне.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову палітычнымі вязнямі

«Прывітанне, мамачка! Ці трымаеш свае ножкі ў цяпле?»: ліст у СІЗА ад дачкі да Кацярыны Барысевіч

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!