537

Прымі ўдзел у конкурсе ідэяў для кампаніі “Зробім лепш 2020”

20.04.2020 Крыніца: belngo.info

Асамблея НДА сумесна зь Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільня) запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі Зробім лепш 2020і падаваць ідэі на конкурс.

Атрымаць падтрымку ў 500 эўра змогуць ідэі, скіраваныя на пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бясьпекі і захаваньня здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзянаў да ўдзелу.

У межах конкурсу падтрымаюць 40 лякальных кампаніяў. Усе яны пройдуць пад адзіным лёзунгам – “Зробім лепш”.

Сума падтрымкі: да 500 эўра

Тэрмін рэалізацыі ідэяў: 01.06–30.06.2020 г.

Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020 г.

Шырокаму асьвятленьню кампаніі будзе спрыяць галоўны інфармацыйны партнэр – NAVINY.BY.

Падрабязьней пра конкурс і працэс падачы заявак чытайце на адмысловай старонцы: zrobimleps2020.belngo.info.

Усе пытаньні, зьвязаныя з падачай заявак, правядзеньнем конкурсу, ажыцьцяўленьнем праектаў, можна накіроўваць на адрас: zrobimleps2020@gmail.com.

Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў ды ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Сёлета кампанія ладзіцца ў пяты раз. Папярэднія кампаніі праводзіліся ў 2002, 2003, 2013 і 2014 гадах. Кампаніі былі прысьвечаныя тэмам удзелу моладзі, аховы здароўя, вырашэньня мясцовых праблемаў і папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!