402

Прымаюцца работы на конкурс мабільнай фатаграфіі

06.12.2021

Прэстыжны фотаконкурс мабільнай фатаграфіі адкрыты для ўдзелу да 11 снежня 2021 года. Фатографы, якія выкарыстоўваюць для здымак мабільныя прылады, могуць узяць у ім удзел.

Mobile Photography Awards – гэта конкурс і перасоўная выстава, мэта якіх – прасоўванне мастацтва здымкі з дапамогай мабільных прылад.

 

Пераможцы атрымаюць прызы: гран-пры конкурсу – 3 000 даляраў ЗША і прыз MPA за лепшае фотаэсэ – 500 даляраў.

Падчас разгляду конкурсных здымкаў будуць улічвацца творчы падыход, арыгінальнасць і тое, наколькі работа адпавядае тэме конкурсу – стварэнню інавацыйных малюнкаў незалежна ад таго, якой прыладай карыстаецца фатограф.

Конкурс платны. Кошт удзелу - 15 даляраў ЗША за адну выяву, 30 даляраў за тры выявы, 50 даляраў за шэсць малюнкаў і 100 даляраў за 15 малюнкаў. Удзел у конкурсе фотарэпартажаў ад MPA - 29 долараў.

Заяўкі прымаюцца да 11 сьнежня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!