379

“Прыдуманы горад”: выстава Аляксандра Саенкі ў Гродне

17.06.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Цэнтры гарадскога жыцця адкрылася выстава гродзенскага фатографа Аляксандра Саенкі “Прыдуманы горад”.​

Аляксандр Саенка — адзін з самых вядомых у Гродне майстраў рэпартажу — гэтым разам адышоў ад прафесійнага фота. Усім, хто наведаў адкрыццё, аўтар раіць спачатку пачытаць апісанне праекта, а ўжо потым глядзець выставу.

Фатограф адзначыў, што выстава — гэта “нешта асабістае”. І гэтым разам асабістае — гэта здымкі зробленыя мабільным тэлефонам.

На сустрэчы-вернісажы журналіст параіў прыйсці да 3 ліпеня ў Цэнтр Гарадскога жыцця ў Гродне і разглядаць здымкі, а таксама падзякаваў калегам, якія дапамагалі яму пры стварэнні выставы.