Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) разам з ГА “БАЖ” асудзіла арышт Паўла Дабравольскага і запатрабавала ад беларускіх уладаў зняць з журналіста абвінавачанні.
“Відавочна, што Дабравольскі не зрабіў ніякага злачынства. Ён проста выконваў сваю працу, каб асвятляць злоўжыванне з боку ўладаў,” – пракаментаваў інцыдэнт Могенс Бліхер-Б'ерэгард, прэзідэнт ЕФЖ.