Каляндар

Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў і адкрыццё фотавыставы

13.06.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі 184 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
28.06.2018 15:00 Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў ПЦ "Вясна"
Адрас: 
Прэс-клуб. Мінск, В. Харужай, 3-601

Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў, які падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі, правядзе Праваабарончы Цэнтр "Вясна".

Падчас прэзентацыі адбудзецца выступ Эксперта АБСЕ Сяргея Остафа, які прымаў удзел у распрацоўцы законапраекта.

Адбудзецца адкрыццё тэматычнай фотавыставы — здымкі месцаў, на якіх дазволеныя мірныя сходы ў рэгіянальных гарадах Беларусі: стадыёны, паркі, ускрайкі гарадоў. Выстава — візуалізацыя таго, што падобныя месцы — нязручныя для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы, бо знаходзяцца далёка ад цэнтра, мінакоў практычна няма і ўдзельнікаў сходаў проста нельга заўважыць.

Законапраект застаецца актуальным, бо змены у Закон аб масавых мерапрыемствах, прынятыя ў другім чытанні Палатай Прадстаўнікоў, мала што вырашылі: пры правядзеньні мерапрыемства (не на "сабачатніках" ці закінутых стадыёнах) дзейнічае дазваляльны прынцып, засталіся аплаты за ахову, медабслугоўваньне і прыборку смецьця, адстунічае механізм паскоранага судовага абскаржвання рашэння мясцовых уладаў аб забароне мерапрыемства, адсутнічае працэдура апублічваньня пададзеных паведамленняў аб мірных сходах, абмежавана права на сходы для асобаў, якія прыцягваліся па пэўных артыкулах крымінальнага і адміністратыўнага кодэксу і г.д.

Рэгістрацыя https://press-club.by/events/prezentacyya-zakonapraekta-ab-svabodze-mirnyh-shodau-i-adkryccyo-fotavystavy

Каментары