856

Прэзентацыя вынікаў першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ АНЛАЙН

01.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачало традыцыйны маніторынг асвятлення прэзідэнцкіх выбараў у сродках масавай інфармацыі.

Маніторынг скіраваны на тое, каб падвысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб'ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і інтэрнэт-медыя.

Маніторынг базуецца на якасным і колькасным аналізе матэрыялаў выбарчай тэматыкі, публікаваных у дзяржаўных і недзяржаўных медыя, і дазваляе выявіць агульны характар асвятлення кампаніі, а таксама фіксаваць выпадкі аднабаковага альбо скажонага асвятлення, адхіленні ад прафесыйных стандартаў, парушэнні норм журналісцкай этыкі.

Вынікі першага этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА "БАЖ":

9 ліпеня, 12:00, офіс ГА "БАЖ" (Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265).

Трансляцыя мерапрыемства таксама будзе ажыццяўляцца ў Zoom ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ

Маніторынг асвятлення ў СМІ парламенцкіх-2019

Маніторынг асвятлення парламенцкай кампаніі-2016

Маніторынг асвятленне прэзідэнцкіх выбараў-2015

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!