Каляндар

Прэзентацыя вынікаў першага этапу асвятлення выбараў у СМІ

29.06.2020 456
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
09.07.2020 12:00 Прэзентацыя вынікаў першага этапу асвятлення выбараў у СМІ
Адрас: 
Офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх)

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачало традыцыйны маніторынг асвятлення прэзідэнцкіх выбараў у сродках масавай інфармацыі.

Маніторынг скіраваны на тое, каб павысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб'ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і інтэрнэт-медыя.

Маніторынг базуецца на якасным і колькасным аналізе матэрыялаў выбарчай тэматыкі, публікаваных у дзяржаўных і недзяржаўных медыя, і дазваляе выявіць агульны характар асвятлення кампаніі, а таксама фіксаваць выпадкі аднабаковага альбо скажонага асвятлення, адхіленні ад прафесыйных стандартаў, парушэнні норм журналісцкай этыкі.

Вынікі першага этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА "БАЖ" 9 ліпеня. 12:00, офіс БАЖ (Кальварыйская 16, офіс 265).

Трансляцыя мерапрыемства таксама будзе ажыццяўляцца ў Zoom ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ