НЕ - ВАЙНЕ!
935

Прэзентацыя маніторынгу «Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ РБ»

20.09.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Штогадовы маніторынг публікацый у беларускіх медыях на ЛГБТ-тэматыку ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» адбудзецца 23 верасня а 17:30 -19:00 у Мінску.

На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і блогеры, а таксама сацыяльныя даследчыкі ды грамадскія актывісты.

Эксперты ініцыятывы раскажуць аб выніках аналізу публікацыяў у найбольш уплывовых СМІ Беларусі, вызначаць агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна асвятлення ЛГБТ-тэматыкі.

Будуць названыя тыповыя памылкі і стэрэатыпы, якія пануюць сярод беларускіх журналістаў. Таксама удзельнікаў чакае міні-выстава па матывах асноўных стэрэатыпаў.

Прэзентацыя адбудзецца ў «Арт-Сядзібе» (Независимости, д. 58, оф. 430). Паведаміць пра жаданне прыняць удзел магчыма праз электронную пошту zatolerantnost@gmail.com .

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!