Каляндар

Прэзентацыя кнігі аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака “Затушаваныя краявіды”

07.03.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі 324 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
15.03.2018 19:00 Прэзентацыя кнігі Марціна Полака “Затушаваныя краявіды”
Адрас: 
Галерэя TUT.BY, Мінск, пр. Дзяржынскага, 57

Паўсюль у Еўропе за ідылічнымі краявідамі хаваюцца ананімныя магілы і месцы масавых забойстваў. Партызаны і антыкамуністы, цыганы і яўрэі… Памяць пра гэтыя месцы часта сціраецца разам з апошнімі сведкамі, а злачынцы спрабуюць схаваць сляды сваіх учынкаў. Дзе мяжа паміж сведкам і саўдзельнікам? Што бачым мы, гледзячы на гэтыя месцы і што робім для ўшанавання ахвяр? У сваім эсэ “Затушаваныя краявіды” Марцін Полак спрабуе нанесці на карту нашага кантынента гэтыя забытыя месцы і вярнуць памяць пра іх.

Прэзентацыя кнігі Марціна Полака адбудзецца 15 сакавіка 2018 года у галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, дзявяты паверх) з удзелам аўтара Марціна Полака, пісьменніка Віктара Марціновіча, рэдактара “ARCHE” Валера Булгакава. Мадэратары прэзентацыі – Ганна Севярынец і Валер Каліноўскі.

Кніга выйшла ў перакладзе Веры Дзядок у выдавецтве “ARCHE”.

Гісторык, пісьменнік і перакладчык Марцін Полак нарадзіўся ў 1944 г. у Аўстрыі. Вывучаў славістыку і ўсходнееўрапейскую гісторыю. Перакладчык з польскай (Рышард Капусцінскі, Анджэй Стасюк, інш.) і шматгадовы карэспандэнт “Шпігеля” у Польшчы. Аўтар кніг: “Нябожчык у бункеры. Аповесць пра майго бацьку” (2004), “Імператар Амерыкі. Вялікія ўцёкі з Галіцыі” (2010), “Тапаграфія памяці” (2016). У 2011 годзе атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўклад у еўрапейскае ўзаемаразуменне. Курыраваў праграму Лейпцыгскага кніжнага кірмаша “tranzyt”, прысвечаную літаратурам Польшчы, Беларусі і Украіны (2012-2014).

Даведкі: +375 17 2377119 Вера Дзядок vera.dziadok@goethe.de  www.goethe.de/minsk
Інстытут імя Гётэ ў Мінску