299

Прэзентацыя і дыскусія: Мова варожасці ў медыя. Як пісаць якасна пра мігрантаў? — 28 лютага, офіс БАЖ

27.02.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Арганізатар: ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”

Вядоўцы: 
Андрусь Клікуноў, магістр дзяржаўнага кіравання, сябра Рады ГА “БАЖ”, намеснік дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”;
Раман Стэфаненка, эксперт па пытаннях мовы варожасці ў медыях, маніторца мовы варожасці J4t.by. 

Навошта замарочвацца з-за слова “нелегал” і дакалупвацца да прымаўкі “нязваны госць горш за татарына”? Як разглядаць тэкст у кантэксце мовы варожасці? У чым хібяць нашыя СМІ па тэме міграцыі? Ці трэба ламаць мову ва ўгоду паліткарэктнасці?

Прэзентацыя і дыскусія “Мова варожасці ў медыя. Як пісаць якасна пра мігрантаў?” адбудуцца ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у чацвер, 28 лютага, а 18.30 (працягласць — каля 1.5–2 гадзінаў).

Што будзе:

-          Уводзіны ў праблематыку мігрантаў і бежанцаў. Андрусь Клікуноў, намеснік дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (www.refugee.by);

-          Прэзентацыя пра маркеры мовы варожасці з рэкамендацыямі журналістам, якія асвятляюць уразлівыя сацыяльныя групы, у тым ліку мігрантаў і бежанцаў;

-          Міні-прэзентацыя бясплатнага анлайн-сэрвісу check.j4t.by, які правярае тэксты на наяўнасць некарэктнай лексікі;

-          Пазбяганне стэрэатыпаў падчас асвятлення праблематыкі чачэнскіх бежанцаў у СМІ. Юлія Мілер, удзельніца місіі дапамогі транзітным бежанцам у Брэсце праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

Віншаванне пераможцаў конкурса на лепшы журналісцкі матэрыял “Бежанец XXI стагоддзя”, абвешчанага ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”.

Дзе: Офіс БАЖ, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)
Калі: 28 лютага, 18:30
Уваход вольны!

 

Открытая встреча с Дмитрием Брушко о фотокниге ЗМЕНА — 27 февраля, офис БАЖ