НЕ - ВАЙНЕ!
Каляндар

Прэзентацыя фотакнігі Вольгі Бубіч «Мастацтва (не) памятаць»

17.05.2022 Крыніца: press-club.by 137
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
26.05.2022 26.05.2022 19:00 Прэзентацыя фотакнігі «Мастацтва (не) памятаць». Варшава
Адрас: 
Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)

«Мастацтва (не) памятаць» – гэта фотапраект і фотакніга беларускай журналісткі, фатографа і лектара Вольгі Бубіч. У ім Вольга даследуе феномен памяці, разглядаючы яе як прастору для супраціву ідэалагічнай цэнзуры ўспамінаў.

Сабраная з двух тыпаў успамінаў (тое, што больш за ўсе хочацца памятаць, і тое, што хочацца забыць) кніга Вольгі – своеасаблівая калекцыя прыватных гісторый, архіў партрэтаў беларускіх жанчын і ЛГБТ+ людзей, сабраны як спроба дакументацыі працэсаў забыцця і запамінання.

На прэзентацыі Вольга раскажа аб ідэі праекту і яго візуальнай мове, механіцы працы над ім і выніках аналізу больш за 60 успамінаў, зафіксаваных у тэксах і выявах. Што на пачатку 2021 года больш за ўсе імкнуліся памятаць у Беларусі, што і чаму жадалі выкрасліць з памяці? Якія эмоцыі суправаджаюць гэтыя працэсы? Як пра памяць можа расказваць фатаграфія?

Калі: 26 мая а 19:00

Дзе: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)

Уваход вольны

Крыніца