337

Прэзентацыя даследавання "Медыяспажыванне і медыяпісьменнасць у Беларусі ў жніўні 2021"

11.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Медыяспажыванне і медыяпісьменнасць у Беларусі ў жніўні 2021 года. Анлайн-прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання.

Міхаіл Дарашэвіч, медыяэксперт і дырэктар Baltic Internet Policy Initiative, раскажа:

  • з якіх крыніц беларусы і беларускі часцей за ўсё атрымліваюць інфармацыю і якім крыніцам давяраюць;

  • як ставяцца да інфармацыі ў СМІ (спойлер — у абсалютнай большасці часам узнікае адчуванне, што медыя іх падманваюць);

  • ці ўмеюць беларусы і беларускі распазнаваць фэйкавыя навіны;

  • і наколькі добра ў цэлым умеюць карыстацца інтэрнэтам.

Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/urFAoqbtkWYbu71M6

Мерапрыемства ў facebook: https://www.facebook.com/events/390008742833848

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!