НЕ - ВАЙНЕ!
2001

Прэс-тур у Чарнобыльскую зону (да 1 красавіка)

25.03.2016

Шаноўныя калегі! Гомельская філія ГА “БАЖ” арганізуе прэс-тур на Чарнобыльскую АЭС і выселеную зону з украінскага і беларускага бакоў.

Ахвотным далучыцца да прэс-тура трэба ТЭРМІНОВА даслаць наступныя звесткі на адрас bajgom@mail.ru:

1. Імя, прозвішча, імя па бацьку;
2. Грамадзянства;
3. Пашпарт серыя ___  №___________, кім і калі выдадзены;
4. Адсутнасць медычных супрацьпаказанняў для наведвання радыяцыйнай зоны;
5. СМІ, якое вы прадстаўляеце. Ці з'яўляецеся сябрам ГА "БАЖ" - абавязковая ўмова
6. Што хочаце паглядзець і пра што даведацца.

 

Вашы звесткі неабходныя для замовы ў Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.

Колькасць удзельнікаў прэс-тура абмежаваная, не больш за 10 асобаў. Апрача таго, наведванне ЧАЭС ва Украіне пастаўлена на камерцыйную аснову, і гэта каштуе 1200-1400 грывен (каля 40 долараў).

Калі ўкраінскі бок не зробіць для нашай групы зніжкі, удзельнікам прэс-тура давядзецца самастойна аплочваць наведванне ЧАЭС.

Іншы варыянт – паехаць толькі ў зону з правам адсялення на беларускім баку.

Прэс-тур адбудзецца ў перыяд з 11 па 19 красавіка. Паездка разлічана на 2 дні. На зваротным шляху плануецца наведванне вёскі Гдзень Брагінскага раёна, якую двойчы адсялялі і ў якой цяпер жыве каля сотні жыхароў. Арганізатары забяспечваюць транспарт, пражыванне і харчаванне падчас прэс-тура.

Дадатковая інфармацыя пра наведванне ЧАЭС – пасля атрымання дазволу ад ўкраінскага боку. Хуткасць яго атрымання залежыць ад вашай аператыўнасці. Звесткі ад удзельнікаў чакаем да 1 красавіка.

Абавязковая умова – публікацыі пасля паездкі!

Дарэчы, важная інфармацыя: 1 гадзіна на ЧАЭС – каля 30 мкР.

Ідэйныя сталкеры, наперад!

Анатоль Гатоўчыц, Гомельская філія ГА “БАЖ”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!