950

Прэс-тур: Станькава – Нясвіж – Капыль – Грушаўка: лепшыя рэстаўрацыі і ўзоры працы са спадчынай

16.05.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі

ІКАМОС запрашае журналістаў у прэс-тур «Спадчына ў дзеянні». 25 траўня, у суботу, выезд з Мінску ў 8.30 пр-т Дзяржынскага, 126, паркінг каля супермаркета "Прастор".

Маршрут прадставіць лепшыя ўзоры рэстаўрацыі і працы са спадчынай за апошнія 5 год, будуць удзельнічаць пераможцы і фіналісты конкурса «Спадчына ў дзеянні»:

1. в. Станькава, Мінская вобл., Дзяржынскі раён, “Комплексны праект рэгенерацыі Ансамбля былой сядзібы ХІХ ст.”. Распавядзе на месцы аўтар праекта, архітэктар Алег Масліеў. 

2. Нясвіж, “Афармленне творчай майстэрні ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы, які знаходзіцца ў корпусе былога кляштара бенедыкцінак, помнік архітэктуры XVI стагоддзя”. Праект перамог у конкурсе «Спадчына ў дзеянні» як лепшая рэстаўрацыя. Распавядае аўтар праекта, выкладчык каледжа Ігар Шыкула.

3. Капыль,  “Экспазіцыйна-навакольны комплекс гістарычнага цэнтра горада Капыля”. Распавядае Валянціна Шуракова, дырэктар дзяржустановы Капыльскі раённы краязнаўчы музей.

4. в. Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцая вобл., “Сядзіба Рэйтанаў: рэстаўрацыя кансервацыя і адаптацыя”. Аўтар праекта філія “Брэстрэстаўрцыяпраект” ААТ »Брэстрэстаўрацыя«. На месцы распавядае Зміцер Юркевіч, даследчык-архівіст, кіраўнік Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. 

Маршрут і праекты глядзіце на мапе:

Умовы ўдзелу ў прэс-туры

Публікацыя ў медыя, дзе працуе журналіст і/альбо публікацыя на асабістых старонках у сацыяльных сетках па выніках прэс-туру. Патрабаванні да публікацый:

• Фота ці відэа,

• Тэкст не менш за 200 слоў,

• Згадка арганізатара ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС». Для онлайн выданняў з актыўнай спасылкай на сайт Belarus.icomos.org, для публікацый у ФБ -  тэг на старонку “ICOMOS-Беларусь”.

• Згадка конкурса «Спадчына ў дзеянні».

Конкурс «Спадчына ў дзеянні« быў арганізаваны на пачатку 2019 года ГА »Беларускі камітэт ІКАМОС« з мэтай выявіць лепшыя праекты і прыклады ў працы са спадчынай за 2013–2018 гг. Пераможцы былі абвешчаныя 18 красавіка ў Мінску.

Спіс пераможцаў і фіналістаў глядзіце на сайце ГА «БК «ІКАМОС» www.belarus.icomos.org

Больш інфармацыі на гл. старонцы ў Fb https://www.facebook.com/icomosby/

Кантактны тэлефон: +375 29 6955379

Заяўка для ўдзелу https://forms.gle/ZFcdyC7AXtVa7cUJ7