343

Прэс-тур на суслікаў 30 жніўня ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”

27.08.2019

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ў прэс-тур “Як выратаваць рабога сусліка?”.

30 жніўня 2019 года, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць.

Паглядзіце на сусліка і даведайцеся свежыя весткі пра знаходкі гэтых рэдкіх звяркоў у Беларусі!

Мы прыедзем на поле ў Нясвіжскім раёне, дзе спачатку паназіраем за суслікамі ў падзорную трубу, а затым правядзем там жа на месцы палявую прэс-канферэнцыю. Пасля пад’едзем бліжэй да калоніі суслікаў і зможам паздымаць звяркоў з аўтобуса: бярыце з сабой фота- і відэакамеры. Таксама можна будзе паспрабаваць зняць суслікаў з дрону.

Мэта прэс-туру — расказаць пра гісторыю рабога сусліка ў нашай краіне, пра метады яго пошуку і аховы, важнасць захавання гэтага віду ў Беларусі, а таксама пра ролю ў яго захаванні грамадскіх, сельскагаспадарчых і навуковых арганізацый, журналістаў, мясцовых уладаў і інспекцый Мінпрыроды.

  • Чаму стан папуляцыі рабога сусліка ў Беларусі дакладна невядомы?

  • Як і дзе ўдалося знайсці калоніі суслікаў у Беларусі?

  • Як можна захаваць суслікаў і як у гэтым могуць дапамагчы мясцовыя людзі, дзяржаўныя структуры, грамадскія арганізацыі і медыя?

Калі вы будзеце ўдзельнічаць у прэс-туры, паведаміце Алесі Башарымавай сваё поўнае імя і кантакты да 16.00 27 жніўня на адрас basharymava@ptushki.org або па тэлефоне +375447473662, +375291016887. Абавязкова скажыце, калі маеце нейкія асаблівасці харчавання (напрыклад, не ясцё яйкі, рыбу, мяса або малочныя прадукты).

Увага: суслікі вельмі адчувальныя да дажджу, таму, калі будзе кепскае надвор’е, дата прэс-туру можа змяніцца.

Папярэдняя праграма прэс-туру

8.00

Выезд з Мінска ў Нясвіж (ст. м. Малінаўка, паркоўка супермаркета ProStore).

9.40

У Нясвіжы забіраем мясцовых удзельнікаў прэс-туру і выязджаем аўтобусам з Нясвіжа на калонію рабога сусліка (ад будынку выканкама).

10.00 – 10.30

Назіранне за суслікамі ў падзорныя трубы на полі. Здымка калоніі суслікаў з дронаў.

10.30 – 11.30

Палявая прэс-канферэнцыя (выступы спікераў, пытанні журналістаў – усё там жа, на полі):

10.30 – 10.35

Ломскі Аляксандр Зіноўевіч / Ломский Александр Зиновьевич (старшыня Нясвіжскага райвыканкама). Пра сусліка як адметнасць Нясвіжскага раёна.

10.35 – 10.40

Старшыня мясцовага сельскагаспадарчага ААТ. Пра магчымасці суіснавання сучаснай сельскай гаспадаркі з ахоўнымі відамі грызуноў.

10.40 – 10.45

Грынкевіч Юрый Іванавіч/ Гринкевич Юрий Иванович (начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі Мінпрыроды). Пра меры, якія прымае інспекцыя для захавання рабога сусліка ў Нясвіжскім раёне, пра санкцыі за знішчэнне суслікаў.

10.45 – 10.50

Сачак Пётр Уладзіміравіч/ Сачек Пётр Владимирович (каардынатар ініцыятываў праекта «Экаманіторынг», які фінансуецца Еўрапейскім саюзом і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды). Пра праект «Экаманіторынг».

10.50 – 10.55

Шакала Сяргей Ільіч/ Шокало Сергей Ильич (эксперт ініцыятывы). Пра біялогію суслікаў і назіранні за імі.

10.55 – 11.00

Вінчэўскі Аляксандр Яўгенавіч/ Винчевский Александр Евгеньевич (дырэктар АПБ). Аб прамежкавых выніках па пошуку трох рэдкіх відаў грызуноў.

11.00 – 11.30

Пытанні журналістаў.

11.30 – 12.30

Пераязджаем бліжэй да калоніі суслікаў. Фота- і відэаздымка суслікаў з аўтобуса і пешшу.

12.30  

Ад’езд у Нясвіж.

12.45 – 13.15

Устаноўка ў мясцовым супермаркеце раставой фігуры сусліка з інфармацыяй пра супергрызуноў.

13.15 – 14.15

Абед.

14.15

Ад’езд мінскіх удзельнікаў.

15.45

Вяртанне ў Мінск