1493

“Прэс-сервер”. Кіраванне працай рэдакцыі

24.11.2015 Крыніца: Даслана арганізатарамі

 

«Прэс-клуб Беларусь» запрашае на лекцыю Януша Ансіёна (Польшча). Лістападаўская сустрэча ў “Прэс-клубе Беларусь” – для менеджараў друкаваных медыя і ўсіх, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў медыяменеджмэнце.

Перакладванне тэкстаў з тэчкі ў тэчку, немагчымасць прасачыць за ўсімі працэсамі падрыхтоўкі газеты адначасова і, як вынік, завальванне дэдлайну – вечны галаўны боль рэдактараў. Працэс можна аптымізаваць, выкарыстоўваючы спецыяльныя праграмы для кіравання рэдакцыяй. «Прэс-клуб Беларусь» запрашае вас пазнаёміцца ​​з адной з іх – праграмай «Прэс-сервер», якая з'яўляецца адной з самых папулярных сярод выдаўцоў лакальных газет у Польшчы.

Прэзентацыю праграмы правядзе Януш Ансіён, стваральнік “Прэс-сервера”.

Прэс-серверам” можна карыстацца праз Інтэрнэт, што дазваляе кіраваць усім працэсам аддалена. Праграма перакладзеная на рускую мову.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 27 лістапада, у 17:00 у Галерэі TUT.BY, па адрасе праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх (арт. Метро Міхалова).

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходная рэгістрацыя.

Сустрэча пройдзе на польскай мове з паслядоўным перакладам.

Таксама ў суботу Януш правядзе майстар-клас для тых рэдакцый, якія ўжо выкарыстоўваюць / хочуць выкарыстоўваць праграму.

Калі вы зацікаўленыя ў такім майстар-класе, калі ласка, пішыце на адрас: press-club@press-club.by.

Партнёры сустрэчы: Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, ГА “БАЖ”, “Медыякрытыка”, TUT.BY.

Гэтая падзея на FB.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!