2400

Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі

13.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі. У партыі кажуць, што гэтыя намеры ўладаў палітычна матываваныя.

Ганна Красуліна працуе прэс-сакратаром Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З'яўляецца грамадзянкаю Расіі. У Беларусі афіцыйна стала жыве ад 2002 года.

Паводле слоў Красулінай, прычыны дэпартацыі выглядаюць палітычна матываванымі.

14 лістапада аб 11 гадзіне ў Офісе АГП адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды гэтага інцыдэнту, дзе будуць агучаныя падрабязнасці справы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!