НЕ - ВАЙНЕ!
177

Прэс-клуб Польшча англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі» плануе выдаць і распаўсюджваць у Заходняй Еўропе

11.05.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Прэс-клуб Польшча прэзентаваў англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі». Гэта зборнік з 20 гісторый пра беларускіх журналістаў.

Прэс-клуб Польшча прэзентаваў англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі». Гэта зборнік з 20 гісторый пра беларускіх журналістаў, якія аддана і мужна працуюць для сваёй аўдыторыі, нягледзячы на шматлікія рэпрэсіі менавіта супраць медыя і супрацоўнікаў медыясферы.

Прэс-клуб Польшча плануе знайсці выдаўца ў Еўропе, што дазволіць выдаць кнігу большым накладам і распавесці пра Беларусь, беларускія медыя, беларускіх журналістаў больш шырокаму колу людзей.

«Тут, у Польшчы, гэтыя гісторыі вядомыя, але чым далей на Захад, тым людзі ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі менш», – гаворыць Арлета Бойке (Arleta Bojke), адна з рэдактараў кнігі.

Выданне англамоўнай версіі кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы пасольстваў Велікабрытаніі і Канады ў Польшчы. Падчас прэзентаццыі словы падтрымкі беларускім журналістам выказалі дарадца па пытаннях палітыкі і грамадскіх адносінах амбасады Канады ў Польшчы Джанет Саўтнер і амбасадар Велікабрытаніі ў Польшчы Анна Клунс.

Кніга па-польску «Partyzanci. Dziennikarze na celowniku Łukaszenki» была прадстаўлена 9 жніўня 2021 года, яна была напісаная ў партнёрстве з Прэс-клубам Polska, Прэс-клубам Беларусь, пад патранатам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў.

Кніга — зборнік рэпартажаў пра беларускіх журналістаў. Яе напісалі разам 30 польскіх журналістаў, якія хацелі выказаць сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі калегамі. Кніга напісана бясплатна, а сродкі ад яе продажу накіроўваюцца на дапамогу журналістам-палітвязням. Набыць кнігу можна тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!