Каляндар

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

18.10.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі 154
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
22.10.2019 10:00 Прэс-канферэнцыя кампаніі назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Адрас: 
анферэнц-зала гатэля “Гарні” вул Інтэрнацыянальная 11

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, адбудзецца ў аўторак  22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”.

Каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”) і Уладзімір Лабковіч (Праваабарончы цэнтр “Вясна”) прааналізуюць этапы фарміравання тэрытарыяльных, акруговых і участковых выбарчых камісій, працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты, а таксама этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Таксама будзе дадзеная ацэнка выбарчым працэсам з пункту гледжання іх адкрытасці і празрыстасці.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні каардынатарам кампаніі.

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асоб!

Калі: 22 кастрычніка, аўторак.  Пачатак у 10-00.
Дзе: Канферэнц-зала гатэля “Гарні” вул Інтэрнацыянальная 11.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 394 63 11