262 0

Прэс-канферэнцыя БАЖ "Аналіз сітуацыі са свабодай слова ў 2017 годзе" — 16 студзеня. Запрашаем!

12.01.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У аўторак, 16 студзеня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае калег на прэс-канферэнцыю: “Аналіз сітуацыі са свабодай слова ў 2017 годзе”. Час — 12:30.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/news.jpg

- Якімі былі асноўныя парушэнні свабоды выказвання ў 2017 годзе?
- Ці змяняецца сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі год ад года?
- Якія вынікі працы БАЖ у галіне абароны правоў журналістаў і планы дзейнасці ў гэтым накірунку на 2018 год?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў дадуць на прэс-канферэнцыі ў аўторак 16 студзеня.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца а 12:30 у офісе ГА "БАЖ"

г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 138 57 96

Каментары